2008-03-11 14:01:25

У Женеве праходзiць выстава малюнкаў былых дзяцей-салдатаў з Афрыкi.


“Вайна, надзея i мiр”. Пад такой назвай у Жэневе адкрылася выстава малюнкаў былых салдатаў-дзяцей з Паўночнай Уганды. Выстава пройдзе да 14 сакавiка ў палацы ААН. Малюнкi былi зроблены пад час курса рэабiлiтацыi згаданых дзяцей, арганiзаванага неўрадавай арганiзацыяй “AVSI”. Правясцi выставу прапанавалi Апостальскi пасад i пасольства Уганды пры ААН. Экспазыцыя, падзеленая на тры часткi, паведамляе аб жахах, якiя выпалi на долю дзяцей, iх жаданне вярнуцца да нармальнага жыцця i iх надзеi.
Гэтыя дзецi былi адарваныя ад уласных семьяў i замест родных павiнны былi абдымаць вiнтоўкi i забiваць. Па дадзеных UNICEF, выкрадзеныя членамi паўстанчай армii, 15.000 дзяцей ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў былi прымушаны ваяваць. Тысячы з тых, якiм пашчасцiла быць вызваленымi цi ўцякчы, атрымалi дапамогу ад арганiзацыi “AVSI” у тым, што тычыцца нармальных умоў жыцця.
Вось што паведамiў аб гэтых дзецях генеральны сакратар згаданай дабрачыннай арганiзацыi: “Яны былi прымушаны да насiлля нават у адносiнах да сваiх родных, часам вяртаючыся ва ўласныя вёскi дзеля рабавання. У момант, калi гэтыя дзецi - праз уцёкi цi вызваленне - аказвалiся на волi, яны былi псiхалагiчна зруйнаваныя. Жах таго, што яны былi прымушаны рабiць цi перанеслi самi, пакiнуў на iх глыбокi след. Найбольш цяжкай праблемай было даць iм надзею ў жыццi i надзею на магчымасць вярнуцца ў сваё роднае сацыяльнае асяроддзе. Пры дапамозе псiха-сацыяльнай тэрапii, асноўным iнструментам якой было маляванне, былые дзецi-салдаты здолiлi паведамiць нам аб драме, якую яны перажылi, аб сёняшнiх днях. Яны паведамiлi аб сваiм жыццi ў грамадах, што аказалi iм гасцiннасць, цi аб знаходжаннi ў лагерах для ўцекачоў; паведамiлi аб уласных надзеях на будучыню i аб вартасцi жыцця, да якога яны вярнулiся.
Выставу высока ацанiў арцыбiскуп Сiльвано Марыя Томазi, сталы наглядальнiк Апостальскага Пасада пры аддзяленнi ААН у Жэневе, якi зазначыў, што галоўным у гэтай iнiцыятыве ёсць накiраваная да дзяцей-салдатаў дапамога прабачыць i быць прабачанымi дзеля таго, каб пачаць новае жыццё.
Наша даведка: у 2006 годзе, дзякуючы мiрным дагаварам памiж урадам i паўстанцамi, насельнiцтва Паўночнай Уганды жыве ва ўмовах адноснага мiру, але ў свеце ёсць яшчэ больш за 250.000 дзяцей уцягнутых ва ўзброенныя канфлiкты.







All the contents on this site are copyrighted ©.