У Ватыкане праходзiць канфярэнцыя, прысвячаная становiшчу Царквы ў Кiтаi.
З панядзелка 10 сакавiка да серады 12 сакавiка ў Ваткане праходзiць спатканне Камiсii,
заснаванай Бенедыктам XVI° для вывучэння асноўных пытанняў, злучаных з жыццём Царквы
ў Кiтаi. У працы Канфярэнцыi прыймаюць удзел кiраўнiкi Рымскай курыi, якiя з’яўляюцца
экспертамi па згаданай праблеме, а таксама прадстаўнiкi кiтайскiх бiскупаў i розных
законнiцкiх кангрэгацый, што служаць у Кiтаi. Пад час паседжанняў будзе разгледжана
рэакцыя на Лiст Свяцейшага Айца кiтайскiм католiкам ад 27 траўня 2007 года. У афiцыйным
паведамленнi гаворыцца, што ўдзельнiкi спаткання ўважлiва абмяркуюць глыбокi змест
Папскага дакумента i, у святле яго, будуць разглядаць асноўныя аспекты жыцця Царквы
ў Кiтаi.