2008-03-11 13:55:15

Кардынал Бэртонэ зрабіў падрахунак свайго падарожжа ў Каўказ


Ватыканскі Сакратар Стану закончыў сваё шасьцідзённае падарожжа, якое ахапіла Армэнію ды Азэрбайджан. Апошнім пунктам візіту была ўрачыстая Сьвятая Імша ў нова высьвячаным Касьцёле ў Баку.
У інтэрв”ю для італьянскага прэсавага агенцтва АНСА, кардынал Бэртонэ падкрэсьліў ролю, якую могуць мець міжнародныя намаганьні ў карысьць міру на Каўказе. Асаблівае значэньне можа мець заангажаваньне Эўрапэйскае Вуніі ў мірную развязку існуючых канфліктаў. На ягоную думку Азэрбайджан можа быць прыкладам суіснаваньня розных рэлігій ў краіне дзе большасьцю зьяўляюцца музульмане.
Запытаны журналістамі аб адносінах з праваслаўнымі, кардынал Бэртонэ прызнаў іх за што-раз лепшыя да такой ступені, што магчыма ўжо думаць аб сустрэчы Папы Рымскага з Маскоўскім Патрыярхам. Асабліва абяцаючымі ёсьць пэрспэктывы супрацоўніцтва з праваслаўнымі ў галіне аховы і павышаньня супольных хрысьціянскіх вартасьцяў.
У адказе на пытаньне аб падрыхтоўках Папы да новае Энцыклікі, Ватыканскі Сакратар Стану адказаў, што не трэба спадзявацца яе ў найбліжэйшым часе. Не будзе выдадзена перад летнімі канікуламі- сказаў кардынал Бэртонэ, паясьняючы, што Папа пастаянна думае аб гэтым дакуманце і ўзносіць карэкты да яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.