2008-03-11 13:53:17

Бэнэдыкт 16 засядзе ў канфэсыянале ( спавядальніцы)


Сьвяцейшы Айцец будзе спавядаць італьянскую моладзь. У найбліжэйшы чацьвер, 13-га сакавіка, Папа адслужыць ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра пакутнае набажэнства. Заканчэньнем Літургіі будзе індывідуальная споведзь. Як сам Папа сказаў, гэтае Набажэнства будзе важным этапам на дарозе падрыхтовак да Дня Модадзі: з пачатку да гэтага, які будзе ўшаноўвацца на дыяцэзальным узроўні ў Вербную Нядзелю, а затым да Сусьветнага Дня, які сёлета будзе ўшаноўвацца ў Сыднэй, Аўстралія.
Памёршы Папа Ян Павал ІІ засядаў у канфэсынале ( спавядальніцы) ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Вялікую Пятніцу. Бэнэдыкт 16 дагэтуль не ўзьняў гэтага звычаю. У найбліжэйшы чацьвер зробіць гэта першы раз.








All the contents on this site are copyrighted ©.