2008-03-10 13:30:30

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай навукi Царквы.


467 Адказнасць у адносiнах да навакольнага асяроддзя, агульнай спадчынны чалавецтва, распаўсюджваецца на патрабаваннi не тольки сучаснага, але i будучага часу: “Мы нашчадкi мiнулых пакаленняў, якiя ўшанаваныя працай сваiх сучаснiкаў, i ў нас ёсць абавязкi да ўсiх. Мы не можам не думаць аб тых, што прыйдуць пасля нас i павялiчаць чалавечую сямью. Агульная салiдарнасць – гэта факт i добрае дзеянне для нас, але, таксама, i абавязак”. Гутарка iдзе аб адказнасцi тых, што жывуць цяпер перад уласнымi нашчадкамi – гэту адказнасць маюць на сабе як таксама асобныя Дзяржавы, так i мiжнародная суполка.
468 Адказнасць у адносiнах да навакольнага асяроддзя павiнна набыць належную iнтэрпрытацыю на юрыдычным узроўнi. Важна, каб мiжнароднае грамадства разпрацавала адзiныя правiла; падобная рэгламентацыя дазволiць дзяржавам больш эфектыўна кантраляваць навакольнае асяроддзе, i захоўваць экасiстэмы i бiясферы, уважлiва гледзячы назiраючы над асобнымi няшчаснымi выпадкамi: “Задача кожнай дзяржавы – касаваць у межах сваёй тэрыторыi пагоршанне стану атмасферы i бiясферы, уважлiва сачыць, сярод iншага, за вынiкам новых тэхнiчных i навуковых даследванняў i гарантуючы ўласным грамадзянам, што яны не пацерпяць ад рэчаў, якiя забруджваюць навакольнае асяроддзе, цi ад таксiчных рэчываў”.
Юрыдычнае значэнне “права на здароў’е i небяспечнае навакольнае асяроддзе” робiцца плёнам паступовай разпрацоўкi, якая будзе заахвочваць грамадскую думку, якую будзе натхняць грамадская думка, якая клапоцiцца аб тым, каб дысцыплiнаваць выкарыстанне дабротаў стварэння згодна патрабаванням агульнага дабра, з агульным намерам вводзiць санкцыi супраць тых, што забруджваюць навакольнае асяроддзе. Аднак выключна толькi прававых нормаў недастаткова; разам з iмi павiнна быць моцнае пачуццё адказнасцi , а таксама неабходны сапраўдныя змены ў менталiтете i вобразе жыцця.
469 Улады, паклiканыя прыймаць рашэннi ў сiтуацыях, калi санiтарнаму стану i навакольнаму асяроддзю пагражае небяспека. Часам навуковыя дадзеныя вельмi супярэчлiвыя цi абмежаваныя ў колькасным плане. Тады можа здарыцца, што будзе спрыяльным ставiць адзнаку згодна “прынцыпу прадугледжання!, якi дае не правiла, а арэiнцiр для сiтуацыi неўпэўненасцi. Ён указвае на на неабходнасць прыняць часовае рашэнне, якое будзе змяняць на аснове новых ведаў, калi яны будуць атрыманы. Рашэнне падобна быць прапарцыянальна мерам, ужо прынятым у сувязi з iншымi рызыковымi сiтуацыямi. Папераджальная палiтыка, заснаваная на прынцыпе перасцярогi, патрабуе, каб рашэннi базавалiся на аснове рызыкi i набыткаў, магчымых у кожным з альтэрнатыўных выпадкаў, уключаючы рашэнне не ўмешвацца. З гэтым асцярожным падыходам злучана патрабаванне заахвочваць усе высiлкi, накiраваныя на паглыбленне ведаў; пры гэтым трэба разумець, што навука не можа хутка прыйсцi да высновы аб адсутнасцi рызыкi. У сiтуацыi няўпэўненасцi i нестабiльнасцi асаблiва важна, каб працэс прыняцця рашэння быў празрыстым.
470 Плануючы эканамiчнае развiццё, трэба звяртаць асаблiвую ўвагу “на неабходнасць паважаць цэласнасць i рытмы натуры”, бо рэсурсы прыроды абмежаваны, а некаторыя i ўвогуле не аднаўляюцца.
Iснуючы рытм iхняга выкарыстання сурьёзна пагражае асягальнасцi некаторых прыродных рэсурсаў цяпер i ў будучынi. Дзеля вырашэння экалагiчнай праблемы неабходна, каб суб’екты эканомiкi з вялiкай павагай ставiлiся да навакольнага асяроддзя, прымiраючы патрабаваннi эканамiчнага развiцця з патрабаваннямi абароны навакольнага асяроддзя. Усе, хто ў сваёй эканамiчнай дзейнасцi карыстаюцца натуральнымi рэсурсамi, павiнны таксама клапатiцца аб абароне навакольнага асяроддзя i прадугледжваць выдаткi, якiя трэба разглядаць як важныя выдаткi на эканамiчную дзейнасць”. У гэтым кантэксце трэба ацэньваць сувязь памiж чалавечай дзейнасцю i клiматычнымi зменамi, бо яны выключна складаныя, за iмi неабходна належным чынам сачыць на навуковым, палiтычным i юрыдычным узроўнях, у рамках мiралюбiвай краiны i сусветнага грамадства. Клiмат – гэта дабро, якое мае патрэбу ў абароне i патрабуе, каб выкарыстальнiкi i суб’екты прамысловай дзейнасцi вялi сябе больш адказана.
Эканомiка, паважаючы навакольнае асяроддзе, не будзе накiравана толькi на максiмальнае павялiчэнне заробку, бо немагчыма забяспечыць ахову навакольнага асяроддзя толькi на аснове фiнансавых падлiкаў i атрыманых iльгот. Навакольнае асяроддзе – адно з тых дабротаў, якiм рынкавыя механiзмы не здольныя прадставiць належную абарону i падтрымку. Усе краiны, асаблiва развiтыя, павiнны зразумець, што ў якой ступенi хутка патрэбны iх абавязак перагляду формаў выкарыстання прыродных рэсурсаў. Трэба на самой справе заахвочваць пошукi новых рэчаў, якiя дазваляюць панiзiць узровень уздзеяння на вытворчасць i ўжытак сродкаў навакольнага асяроддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.