2008-03-10 13:32:32

У нядзелю 9-га сакавіка Бэнэдыкт 16 наведаў Цэнтр Моладзі Сьвятога Лаўрэнція


Раніцай ў нядзелю 9-га сакавіка Папа наведаў Міжнародны Маладзёвы Цэнтр Сьвятога Лаўрэнція, які знаходзіцца блізка Ватыкану. У імправізаванай прамове да прысутнае моладзі Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб двух памерах жыцьця: менавіта біялагічным і духоўным. Першы не заспакойвае ўсіх патрэб чалавека. Як істота, якая жадае пазнаць усё, чалавк імкнецца да бясконцасьці, наладжваючы адносіны прыязьні і любові. Цераз духоўны памер чалавек набліжаецца да Бога, крыніцы жыцьця.
Бэнэдыкт 16 спаслаўся да трагічных дасьведчаньняў палонных вайны, якія жылі ў Расеі больш за 10-ць гадоў, церпячы голад і голад. Пасьля павароту яны прызнавалі, што здолелі перажыць толькі таму, што ведалі, што хтосьці на іх чакае.
Чакаючая любоў была лякарствам жыцьця на ўсё зло- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Мы ўсе ёсьць чаканымі. Бог нас чакае. І не толькі чакае: ёсьць прысутны і вядзе нас за руку. Дык падтрымаем гэтую руку, ўпрошваючы Бога сапраўднага жыцьця ў шчодрасьці, каб мы і нашым сучасьнікам змаглі перадаць сапраўднае жыцьцё, жыцьцё ў шчодрасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.