У днях 4-6 лістапада адбудзецца ў Вечным Горадзе першы сэмінар Каталіцка-Музульманскага
Форума. Рашэньне аб ягоным узьнікненьні ўзьнята 5-га сакавіка на заканчэньне двухдзённае
ватыканска-музульманскае сустрэчы. Як чытаем ў абвешчаным 5-га сакавіка ў Ватыкане
камунікаце, абедзьве дэлегацыі узьнялі супольнае рашэньне аб стварэньні Каталіцка-Музульманскага
Форуму і зарганізаваньня ў днях 4-6 лістапада яго перашага сэмінара. Прыйме ў ім
удзел па 24-х прадстаўнікаў з кожнага боку. Форум адбудзецца ў Рыме пад лозунгам:
“Любоў Бога—любоў бліжняга”. Тэмаю першага дня сустрэчы будуць тэалагічныя і духоўныя
асновы, а другона дня- годнасьць чалавека і ўзаемная пашана. Сэмінар закончыцца трэцяга
дня публічнаю сэсіяю. Яго ўдзельнікі будуць прынятыя Папам Бэнэдыктам 16.