Папа Бенедыкт 16 звярнуўся з прамовай да ўдзельнікаў Апостальскай Пенітэнцыярыі(курсаў
Выпраўленчага Камітэту Ватыкану). "Боская міласэрднасць вышэйшая за людскія правіны",
- пацвердзіў намеснік Пятра.
"Дарагія глыбокашаноўныя браты ў біскупстве і святарстве, пенітэнцыеры! (капеланы
выпраўленчых інстытуцый, спаведнікі з асаблівымі правамі), Рымскае Царквы-
сказаў Папа.Маю гонар звярнуцца да вас па заканчэнні курсаў, якія Апостальская
Пенітэнцыярная камісія праводзіць шмат год у часе Вялікоднага посту." Далей папа навучае,
што і ў таямніцы споведзі і ў кожнай праяве жыцця неабходна следаваць за Хрыстусам
,які дабрадзейнічае ў кожнае таямніцы. Вялікі пост ёсць якраз часам роздуму аб рэчаіснасці
граху ў свеце і на святло непамернай Боскай ласкі, якая выліваецца на таго, хто здольны
шчыра пакаяцца. Той, хто аслеплены ўласнымі заслугамі, часта мае задрынцвелае сэрца,
якое упакорваецца граху. У таямніцы прымірэння грэх, прызнаваны ў смірэнні і пакаянні
ў споведзі, заўсёды выклікае надзею і радасць дараванне Божыя . Калі ж настойваць
толькі на пакаранні граху, можна адмовіць асобе самае галоўнае - магчымасць пакаяння
і персанальнага адшуквання Бога..."Час Посту, у якім зараз перабываем, дае нам
магчымасць прыпомніць мацней, што наша хрысціянскае жыццё павінна хіліцца заўсёда
да навернення... і каштоўнасць ,якой валодае Царква і ваша Ёй служэнне - даводзіць
Божую Ласку дзеля выратвання душаў. Ніколі не забывайцеся на свой уласны абавязак
быць узорам сапраўды хрысціянскага жыцця",- прыпомніў напрыканцы Папа Бенедыкт 16
усім святарам і біскупам. што прынялі ўдзел у Рымскіх курсах.