Кардынал Бертоне i Каталiкос Карэкiн II° падпiсалi супольнае камюнiке.
Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчызiо Бертоне працягвае свой вiзiт на Каўказ.
Супольная малiтва прайшла 4 сакавiка. Высокi ватыканскi госць адгаварыў яе з галавой
Армянскай Апостальскай Царквы Каталiкосам Карэкiнам II° у духоўным цэнтры армянаў
усяго свету – катэдры Эчмiядзiна. У цяжкi для арменii перыяд герархi прасiлi Бога
за душы нявiнных ахвяраў, прасiлi, каб “Ён аберагаў i хранiў армянскi народ, умацоўваючы
яго веру, надзею i любоў”. Герархамi было падпiсана супольнае камюнiке, якое ўжо
надрукавана ў Ватыкане 6 сакавiка. У iм кардынал Бертоне выказаў поўную падтрымку
з боку Каталiцкай Царквы Армянскай Апостальскай Царквы ў яе намаганнях вырашаць усялякiя
праблемы на аснове дыялога i мiрным чынам, з пачуццём адказнасцi. Абодва герарха малiлiся
за тое, каб прадстаўнiкi ўладаў i палiтыкi зразумелi, што таксама i палiтыка ёсць
духоўным паклiканнем, патрабуючым шчырасцi, узаемнай павагi, любовi, талерантнасцi
i абароны праў безабаронных i галечных. Акрамя таго, у Камюнiке паведамляецца, што
кардынал Бертоне перадаў Каталiкосу Карэкiну II° лiст-запрашэнне наведаць Апостальскую
сталiцу. Спатканне двух герархаў было акрэслена як “знак далейшага наблiжэння адносiнаў
памiж Армянскай Апостальскай Царквой i Каталiцкай Царквой. Абодвы бакi пагадзiлiся
з тым, што i надалей трэба крочыць гэтым шляхам.