2008-03-06 14:06:14

Складзены спiс краiнаў, дзе маюць месца пераследаваннi хрысцiянаў.


Па апошнiх дадзеных, сабраных па ўсяму свету праваабарончай арганiзацыяй “Адкрытыя дзверы”, быў складзены спiс з дзесяцi дзяржаў, наведванне якiх хрысцянамi непажадана.
У шёсты раз запар згаданы спiс узначалiла Паўночная Карэя. Як вядома, хрысцiянства ў гэтай краiне лiчыцца сур’ёзнай пагрозай iснуючаму рэжыму: над вернiкамi жёрстка здзекваюцца, сажаюць у вязнiцы i нават выносяць смяротныя прыгаворы, якiя выконваюцца публiчна.
На другiм месцы знаходзiцца Саудаўская Аравiя, дзе пераход з iслама ў любую iншую рэлiгiю караецца смерцю. Трэцяе месца ў спiсе арганiзацыi “Адкрытыя дзверы” займае Iран – у гэтай краiне хрысцiянства афiцыйна дазволена, але, нягледзячы на гэта, вернiкi рэгулярна падпадаюць пад пераследаваннi. Завершваюць спiс Мальдзiвы, Йемен, Аўганiстан, Лаос, Узбекiстан i Кiтай.







All the contents on this site are copyrighted ©.