2008-03-06 14:12:08

Дзяржаўны сакратар Святога пасаду кард. Тарчізіо Бертоне прыняў ўдзел у асвячаннi новага сталiчнага касцёла - першага ў гісторыі Баку. Яму нададзенае імя Беззаганнага зачацця Найсвятой Дзевы Марыі.


Працягваецца вiзiт Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала Тарчызiо Бертоне на Каўказ. 6 сакавiка ён прыбыў з Ерэвана ў сталiцу Азербайджана, дзе прабудзе да 9 сакавiка. Пад час знаходжання ў Баку кардынал Бертоне спаткаецца з каталіцкай грамадой Азербайджяну, мясцовымi рэлiгiйнымi дзеячамi, у тым лiку з мусульманскiмi, i з прадстаўнiкамi цывiльных уладаў. А 5 сакавiка кардынал Бертоне спаткаўся з мiнiстрам замежных спраў Арменii сп.Вартанам Асканiянам, пасля чаго ён накiраваўся ў мястэчка Панiк, дзе наведаў магiлу першага бiскупа для армянаў-католiкаў усходняй традыцыi для Усходняй Еўропы, арцыбiскупа Нэрсэса Дер-Нэрсэсяна, якi памёр 24 снежня 2006 года. Там жа адбылося спатканне з мясцовымi вернiкамi-католiкамi. Потым кардынал наведаў рэзiдэнцыю сучаснага галавы Армянскай Каталiцкай Царквы арцыбiскупа Нiшана Каракхеяна ў г. Гумры i тамашнi катэдральны сабор Армянскай Апостальскай Царквы; адслужыў Святую iмшу ў шпiталi, якi быў заснаваны па жаданню Яна Паўла II° у г. Ашоцк пасля вялiкага землятрусу 1988 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.