2008-03-05 14:17:36

Дзяржаўны сакратар Ватыкану знаходзiцца з вiзiтам у Арменii.


Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал Тарчызiо Бертоне з 4 сакавiка распачаў свой вiзiт у Арменiю i Азербайджан. Раней планавалася, што падарожжа кардынала Бертоне распачнецца ўжо 2 сакавiка, але потым праграма вiзiту была зменена з-за беспарадкаў у сталiцы Арменii, дзе нават быў аб’яўлены “надзвычайны стан”.
У планы Дзяржаўнага сакратара Апостальскай сталiцы уваходзяць спатканнi з прадстаўнiкамi цывiльных i рэлiгiйных ўладаў абодвух краiнаў, Арменii i Азербайджана. Ужо адбылася сустрэча з галавой Армянскай Апостальскай Царквы Карэкiнам II°, пад час якой кард. Бертоне перадаў яму лiст Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, у якiм Папа падцвердзiў iмкненне Каталiцкай Царквы да развiцця экуменiзму ў супрацоўнiцтве з Армянскай Апостальскай Царквой.
У Арменii, з якой монс. Бертоне, пачаў сваё падарожжа на Каўказ, iснуе i невялiкая колькасць вернiкаў-католiкаў, што складае каля 8% насельнiцтва. Яны ўскладаюць вялiкiя надзеi на вынiкi наведвання iх краiны высокiм госцем з Ватыкана i на дапамогу Апостальскай сталiцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.