2008-03-04 14:55:45

У Iталii правялi эксгумацыю цела Падре Пiо.


Адной з першых навiнаў ва ўсiх iтальянскiх сродках масавай iнфармацыi ў гэтыя днi падаюцца падзеi злучаныя з эксгумацыяй цела св. Пiо з Петрелчiна, больш вядомага як Падре Пiо.
Цела гэтага вельмi папулярнага святога, было адзначана асаблiвымi знакамi Божай Ласкi – стыгматамi, значыць крываточачымi ранамi на месцах ранаў Збавiцеля, атрыманых Iм на крыжы.
Цэрымонiя эксгумацыi прайшла 3 сакавiка у другой палове дня. Афiцыйна ўжо аб’яўлена, што, па меркаванню спецыялiстаў, цела святога знаходзiцца ў “параўнальна добрым” стане.
З 24 красавiка ў Сан Джованнi Ротондо, дзе святы правёў большую частку свайго жыцця, нiколi не пакiдаючы гэты iтальянскi горад, у той жа самай крыпце, дзе святы быў пахаваны 40 гадоў таму, яго рэшткi будуць выстаўлены для ўшанавання вернiкамi.
Аб цэрымонii эксгумацыi журналiстам расказаў бiскуп Манфрэдонii монс. Доменiко Умберто Д’Амброзiо: “Нягледзячы на высокую ступень вiльготнасцi ў сярэдзiне труны добра бачна верхняя частка цела, перад усiм твар Падре Пiо i рукi”. Бiскуп зазначыў, што “на працягу стагоддзяў у Царкве склаўся звычай у адпаведнасцi з кананiчнымi правiламi даслдеваць рэшткi асобаў, у адносiнах да якiх праводзяцца працэсы па беатыфiкацыi цi кананiзацыi. У нейкiм сэнсе гэта робiцца дзеля гiстарычнай адказнасцi, каб гарантаваць, пры пасрэднiцтве адмысловай тэхнiкi, працяглае захаванне ў добрым стане рэшткаў святых, каб будучыя пакаленнi вернiкаў мелi магчымасць ушаноўваць сапраўдныя рэшткi i захоўваць iх.
На наступным этапе, у выпадку Падре Пiо, запланавана правесцi на працягу 30-40 дзён адпаведныя працэдуры, каб гарантаваць рэшткам святога найлепшыя ўмовы для захавання. Маецца на ўвазе бальзамаванне рэшткаў, ушанаваць якiя прыйдзе аграмадная колькасць людзей. Ужо зараз аб’яўлена, што зрабiць гэта будзе магчыма на працягу бягучага года.
На пытанне журналiста аб тым, чаму ж так важна для вернiкаў ушаноўваць цела святога, цi не ёсць гэта чымсцi зямным, бiскуп Манфрэдонii адказаў, што цела – гэта неадрыўная частка чалавечай асобы. Святасць, выява вернасцi Богу, не ёсць чымсцi “паветраным”, яна ёсць нашай неадрыўнай часткай таго, што мы ў’яўляем сабой: цела i дух. Таксама i гэта наша рэчаiснасць – яна суправаджае нас падарожжы па шляху надзеi ў найбольшай ступенi наблiзiцца да таго iдэалу, аб якiм нам сведчыць Хрыстус. З iншага боку, Сам Збавiцель пажадаў стварыць нашу душу, наша цела, нашу ежу, узвысiшы тую бязмерную годнасць, якае робiць нас адзiным цэлым.
На прыканцы свайго iнтэрв’ю бiскуп Манфрэдонii, монс. Д’Амброзiо зазначыў, што мы ўшаноўваем рэшткi святых менавiта таму, што цела суправаджае нас у асягненнi iдэала дасканаласцi, якi ёсць прысутным у нас на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на стомленасць, цяжкасцi i паражэннi.







All the contents on this site are copyrighted ©.