2008-03-04 17:06:52

Бяспечна паломнічаць у Святую Зямлю. Такую заяву зрабіў біскуп Мюнхена Энгельберт Зіблер. Ён вярнуўся з Ізраіля і Палестынскай аўтаноміі, асабіста праверыўшы пытанні бяспекі для пілігрымаў.


"У святых месцах Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі не быў падзвергнуты небяспецы аніхто. Існуе небяспека ў сектары Газа, але гэта не месца паломніцтва."- заявіў нямецкі біскуп. Ён папярэджвае пра іншую небяспеку - што на Святой Зямлі не застанецца хрысціянаў. Праз падвышэнне ўсціску на іх з боку радыкальных арабаў-мусульманаў існуе пагроза, што хрысціяне арабскага паходжання пакінуць Ізраіль і Палестыну, да таго ж пабудаваная сцяна між Ізраілем і заходнім берагам ракі Ярдан адрэзала хрысціянам з гэтага боку доступ да санктуарыеў і школ.
Голаснае чытанне Бібліі ў Ерусаліме, Бетлееме, на Генісарэцкім возеры глыбока кранае душы вернікаў. Цяпер, з усімі перашкодамі, людзі павінны адмовіцца ад так глыбокіх перажыванняў веры на месцах, дзе нарадзіўся ў чалавекі Госпад наш Ісус Хрыстос. Да таго ж , Ізраіль цяпер - звычайная сучасная дзяржава, дзе ўзровень жыцця і тэхналогій такі самы, як, напрыклад, у Германіі. Дык, лічыць біскуп з Мюнхена, тое, што дае магчымасць адчуць 2000-тысячагадовую гісторыю хрысціянства - гэта раскопкі. І менавіта да іх павінен аднавіцца свабодны доступ для паломнікаў усіх хрысціянскіх намінацый, пра што павінны клапаціцца не толькі людзі Цварквы, але і палітыкі.
Ддыяцэзіі Баварыі плануюць правесці ў сакавіку новага году вялікую пілігрымку ў Святую Зямлю, каб прадэманстраваць сваю рэальную каталіцкую салідарнасць з хрысціянамі і ўсімі людзьмі добрае волі , што жывуць у Святой Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.