2008-03-04 14:58:04

I Iталii створана дыяцэзiя Румынскай Праваслаўнай Царквы.


Iнтэграцыя праваслаўных iмiгрантаў у Iталii i развiццё братэрскiх зносiнаў памiж iмi i Каталiцкай Царквой: гэтыя два напрамкi сваёй дзейнасцi акрэслiў як галоўныя монс.Сiлоуан, адзiны кандыдат на пасаду галавы новастворанай на тэрыторыi Iталii праваслаўнай румынскай дыяцэзii. Яго кандыдатуру аднадушна падтрымалi ўсе бiскупы Румынскай Праваслаўнай Царквы.
19 сакавiка ў Парыжы пад час Генеральнай унечарговай асамблеi яго кандыдатуру прапанаваў румынскi праваслаўны мiтрапалiт Заходняй i Паўднёвай Европы, якi зацьвердзiў змены, унесеныя ў кананiчны статут ствараючы две новыя дыяцэзii: адну ў Iталii, а другую ў Гiшпанii i Партугалii.
Кандыдатура монс. Сiлоуана павiнна быць падцверджана 7 сакавiка Святым Сынодам Румынскай Праваслаўнай Царквы. Да гэтага часу ён выконваў абавязкi дапаможнага бiскупа для ўсёй Iталii.
Каментуючы сваё назначэнне на такую адказную пасаду – у Iталii пражывае шмат румынаў-iмiгрантаў – монс. Сiлоуан зазначыў: “Перш за ўсё я занепакоены магчымасцю жыць у духу хрысцiянскай веры у такi спосаб, каб не мець нагоды саромiцца перад iншымi хрысцiянамi. Мы прыйшлi на поўную святых асобаў iтальянскую зямлю маючую багатую старажытную хрысцiянскую традыцыю”.







All the contents on this site are copyrighted ©.