2008-03-03 13:25:51

У Рыме пачала працы 26 генеральная Капітула ордэну салезіянаў Дона Боско. Папа Бенедыкт 16 даслаў прынагоднае прывітанне ўсім ўдзельнікам і членам Кангрэгацыі. Сярод іх ёсць і некалькі дзясяткаў беларусаў і беларусак.


Наогул у 129 краінах свету нясуць сваю службу 15.700 законнікаў і законніц. Абадзёрваючы іх, Папа Бенедыкт 16 навучае:"Калі адмаўляешся ад усяго ,каб наследаваць Госпаду, калі Ён дае найбольш дарагое, вартае кожнага ахвяравання, не трэба здзіўляцца, што , як гэта здарылася з Боскім настаўнікам, ты стаешся як бы знакам супрацьстаўлення, бо для пасвячанай асобы і лад думання і лад паводзін часта ўступае у кантраст са свецкаю логікай. напраўду, супрацьстаўленне і складаецца з таго, што твой лад жыцця ёсць альтэрнатыўным у параўнанні сучаснаму стылю і выяўляе ў нейкай ступені прарочае бачанне. Але трэба заўсёды быць гатовымі да магчымых пранікненняў сэкулярызму і заставацца стойкімі выбранаму шляху і ідэалу, пераўзыходзячы "свабодную мадэль" кансакраванага жыцця і кіруючыся заўсёды прыарытэтам любові да Бога і бліжняга."
Далей Папа прыгадаў невычэрпную крыніцу сілы для пасвячанай асобы: Боскае чытанне Lectio Divina і Эўхарыстыя, якія трэба намагацца сведчыць жыццём.







All the contents on this site are copyrighted ©.