2008-02-29 17:11:35

Дзяржаўны сакратар Ватыкану наведвае Каўказ. На першым этапе падарожжа (4 – 6 сакавiка) ён спаткаецца з прадстаўнiкамi цывiльных i рэлiгiйных уладаў Арменii. З 6 да 9 сакавiка будзе прыняты ў Азербайджане.


Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал Тарчызiо Бертоне з 4 да 9 сакавiка робіць афiцыйны вiзiт на Каўказ. Мэта падарожжа - перадаць месцовым хрысцiянам прывiтанне Папы, а таксама падцвердзiць жаданне Каталiцкай Царквы крочыць шляхам экуменiзма i дыялогу. Кардынал наведае Арменiю i Азербайджан. На першым этапе падарожжа (4 – 6 сакавiка) ён спаткаецца з прадстаўнiкамi цывiльных i рэлiгiйных уладаў Арменii. Сярод iншага ён будзе прыняты Вярхоўным Патрыярхам-Каталiкосам усiх армянаў, Карекiнам II°, якому ўручыць падпiсаны Свяцейшым Айцом лiст, у якiм Папа, як гаворыцца ў афiцыйным паведамленнi, “падцверджвае павагу i жаданне Каталiцкай Царквы працягваць шлях экуменiзма разам з Армянскай Апостальскай Царквой”.
З 6 да 9 сакавiка кардынал правядзе ў Азербайджане, дзе сустрэнiцца галавой мусульманаў Каўказа, шэйхам ул-Iслам Аллашукур Пашазаде, i iншымi рэлiгiйнымi дзеячамi. Як паведамляе прэсавая служба Апостальскага пасада, кардынал Бертоне будзе гаварыць аб “жаданнi Каталiцкай Царквы супрацоўнiчаць на карысць пабудовы мiру, згоды памiж народамi i дабра ўсёй чалавечай сямьi”. У Баку Дзяржаўны сакратар Ватыкану будзе прысутнiчаць на асвячаннi новага каталiцкага касцёла, пабудаванага на участку зямлi, якi быў перададзены ў дар Яну Паўлу II° Прэзiдэнтам Гейдарам Алiевым, бацкай сучаснага Прэзiдэнта Азербайджана.







All the contents on this site are copyrighted ©.