2008-02-28 13:48:36

Хрысцiяне Захаду шукаюць шляхi да дапамогi iракскiм аднаверцам.


Iнiцыятыва “Пасха з хрысцiянамi Iрака” зарганiзавана французскiм фiлiялам мiжнароднай дабрачыннай каталiцкай арганiзацыяй “Pax Cristi” у супрацоўнiцтве з Папскай рады да спраў справядлiвасцi i мiру, Пратэстантскай федэрацыяй Францыi, арганiзацыяй “Справа Усходу” i хрысцiянамi Сяродземнага мора.
Монсiньор Марк Станжы, бiскуп Труа i Старшыня Pax Crisi” Францыi, узначалiў дэлегацыю , якая наведала парвiнцыю Курдыстан i прылягаючыя да яе тэрыторыi, якiя знаходзiцца ў паўночнай частцы Iрака. Пад час вiзiту яго ўдзельнiкi сустракалiся з мясцовымi хрысцiянамi i знаёмiлiся з iх праблемамi.
“Наша падарожжа, - напiсаў у сваёй справаздачы монс. Станжы, - гэта не была палiтычная цi эканамiчная мiсыя, але духоўная. Мы хацелi прынесцi гэтым мужчынам i жанчынам знакi братэрства i лучнасцi з iмi хрысцiянаў Францыi i Iталii. А цяпер, пасля звароту адтуль, мы будзем iх рупарам расказваючы аб тым, як яны жывуць, як пераносяць выпрабаваннi i як яны чакаюць ад нас гэтага.
З 12 да 18 лютага дэлегацыя спаткалася з 27 хрысцiнскiмi суполкамi, якiя былi прымушаны ўцячы на поўнач краiны ў Курдыстан. Большасць iх паходзяць з Багдада i Моссула, дзе пераследаваннi хрысцiянаў былi асаблiва жорсткiмi, i ўмовы жыцця былi проста немагчымымi. Шмат iншых хрысцiянаў знайшлi прытулак у Сiрыi, Ярданii, Турцыi. Галава дэлегацыi адзначыў, што практычна ўсе спатканыя iм людзi знаходзiлiся ў безнадзейнай сiтуацыi: “Для многiх з iх, - зазначыў монс. Станжы, - няма перспектывы знайсцi працу, атрымаць адукацыю могуць толькi адзiнкi. Дадайце да гэтага моўныя бар’еры i дрэнныя санiтарныя ўмовы”.
Большая частка гэтых семьяў раней жыла на адносна добрым узроўню у гарадах. Пераход ад гарадскога жыцця да сельскай рэчаiснасцi не быў лёгкiм i гэта выклiкала ў многiх стан фрустрацыi i жаданне ўцячы, але гэта не прынясе добрай будучынi.
Бiскуп Труа лiчыць, што павiнны быць тры накiрункi задавальнення патрэбаў гэтых людзей: гуманiтарны, палiтычны i духоўны. “Трэба дазволiць хрысцiянам Iрака мець будучыню ва ўласнай краiне, - падкрэслiў бiскуп, - i гэта значыць, што трэба падтрымлiваць усiх тых, што маюць праекты па аказанню дапамогi ўцекачам у стварэннi годных умоў жыцця там, дзе яны знаходзяцца”.
Наступным этапам iнiцыятывы аказання дапамогi iракскiм уцекачам-хрысцiянам будзе паданне шырокай iнфармацыi з мэтай выклiкаць спачуванне i салiдарнасць ва ўсiх людзей добрай волi. Гэты этап распачнецца 16 сакавiка, на Пальмовую нядзелю, святой Iмшой у парыжскiм касцёле св.Эўстахiя i канцэртам у Лiоне, прысвячаным хрысцiянам Iрака.







All the contents on this site are copyrighted ©.