2008-02-27 15:44:52

У Рыме i наваколлi дзейнiчаюць больш за трыста цэнтраў для iмiгрантаў.


У iтальянскай сталiцы i непадалёк ад яе дзейнiчаюць 233 установы для iмiгрантаў. У iх знайшлi прытулак 233 тысячы (у Рыме) i 142 тысячы (пад Рымам) асобаў. Для iмiграмтаў пабудаваны розныя культавыя будынкi: 148 – для католiкаў; 35 – для пратэстантаў; 26 для праваслаўных; 12 – для мусульманаў i астатнiя – для прадстаўнiкоў iншых рэлiгiй.
Гэтыя дадзеныя падаюцца ў выданнi “Iмiгранты ў Рыме i Рымскiм раёне. Месцы спаткання i малiтвы”. Выданне, прэзентацыя якога прайшло 25 лютага, падрыхтавана мясцовым аддзяленнем каталiцкай дабрачыннай арганiзацыi “Карiтас” i аддзелам да спраў мiгрантаў Рымскага мунiцыпалiтэта.
“Iмiгранты, - зазначаюць складальнiкi выдання, - просяць аб прыняццi iх “як сталую з’яву не толькi па месцах працы, але i ў сацыяльным плане. Яны просяць таксама з большай увагай паставiцца да iх духоўных патрэбаў”. Выданне ў пэўным сэнсе дае адказ на апошняе пытанне – iмiгранты ў Рыме могуць адчуваць сябе “як дома”, не гледзячы на прыналежнасць да розных рэлiгiй.
У выданнi “Iмiгранты ў Рыме i Рымскiм раёне. Месцы спаткання i малiтвы” гаворыцца аб тым што сталiчныя касцёлы для iмiгрантаў наведваюць вернiкi з каля 60 краiнаў свету, i лiк iх стала павялiчваецца. Згаданыя парафii з’яўляюцца для iмiгрантаў не толькi месцам культу – пры iх яны могуць задаволiць свае мiнiмальныя штодзённыя патрэбы. “Гэта адносна новая форма дапамогi патрабуючым iншаземцам мае пазiтыўны эфект i на ўсё грамадства, бо дапамагае ў сбалансаваны спосаб уваiсцi iм у мясцовы соцыум, пры захаваннi павагi да адрозняння згаданых людзей ад iтальянцаў”, - лiчаць аўтары выдання.
Зазначаецца, што акрамя хрысцiянскiх цэнтраў, у Рыме i вакол яго дзейнiчаюць 5 цэнтраў для гебрэяў, 11 для мусульманаў i 5 для буддыстаў. Есць таксама падобныя цэнтры для iндуiстаў i сiкхаў. “Кожны чалавек павiнен адчуваць сябе прызнаным, - зазначаюць iнiцыятары праекта, - у сваiм свабодным выбары i, у той жа час, яны павiнны мець магчымасць удзельнiчаць у будаўнiцтве горада мiра, у супрацоўнiцтве з iншымi, такiм чынам супярэчачы меркаванню тых, што лiчаць iмiграцыю, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi розных рэлiгiй, фактарам блытанiны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.