2008-02-26 14:27:47

У Женеве будзе адкрыты салезiянскi аддзел да спраў, якiя тычацца абароны праў чалавека


Сёстры салезiянкi ў хуткiм часе адкроюць у Женеве аддзел, якi будзе займацца правамi чалавека. Iнiцыятыва, якая прымеркавана да 60-й гадавiны прыняцця Дэкларацыi аб правах чалавека, адпавядае патрэбе згаданай Кангрэгацыi зрабiць канкрэтныя крокi ў галiне “аднаўлення i фармавання праў чалавека” у рамках сацыяльных планаў Мiссыi сёстраў-салезiянак.
Аддзел будзе кiравацца сястрой Марыяй Грацыяй Капуто, на якую ўскладзены абавязак яго арганiзацыi ў адпаведнасцi з салезiянскiмi выхаваўчымi прынцыпамi; яна будзе таксама прыймаць удзел у спатканнях Рады па правах чалавека ААН з мэтай акрэслiць спосабы дзеяння i найбольш актуальныя праблемы ў згаданай галiне; прапанаваць тэмы для абмеркавання пад час паседжанняў, якiя тычацца захавання праў дзяцей, моладзi i жанчын, на што ў вялiкай ступенi накiравана дзейнасць салезiянаў, а таксама абавязак стварэння сетiва для супрацоўнiцтва з цывiльнымi i рэлiгiйнымi ўстановамi, якiя знаходзяцца ў Женеве.







All the contents on this site are copyrighted ©.