Свяцейшы Айцец прысвяцiў паўночны дворык Ватыканскай базылiкi св. Рыгору Асветнiку.
Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прысвяцiў 22 лютага паўночны дворык базылiкi св.Пятра
нацыянальнаму святому i нябеснаму заступнiку Арменii – Рыгору Асветнiку. Акрамя
Папы ў цэрымонii ўдзельнiчаў армяна-каталiцкi Патрыярх Кiлiкiйскi Нерсес Бедрос XIX°
Тамрунi i некалькi бiскупаў гэтай Царквы, цэнтр якой знаходзiцца ў Лiване. Бенедыкт
XVI° нагадаў, што ягоны папярэднiк Ян Павел II° за некалькi месяцаў да смерцi асвяцiў
помнiк св. Рыгору Асветнiку, усталяваны ў нiшы мура Ватыканскай базылiкi ў згаданым
дворыку. “Гэты вялiкi святы зрабiў армянаў хрысцiянамi болей XVII° стагоддзяў
таму, i, больш таго, армяне першымi прынялi хрысцiянства як нацыянальную i дзяржаўную
рэлiгiю, - адзначыў Папа пад час сваёй прамовы. – Святы Рыгор быў названы асветнiкам
менавiта таму, што Твар Пана адбiўся на iм так ярка”. Свяцейшы Айцец заклiкаў
прысутных армянаў, каб яны, “праз заступнiцтва ухваленага i выдатнага сына свайго
народа, працягнулi шлях па стежках веры, дазваляючы сабе крочыць, як гэта было на
працягу стагоддзяў, за Хрыстом i Яго Евангеллем, якое пакiнула такi глыбокi след у
армянскай культуры”.