Папа аб хрысьціянскай пэрспэктыве жыцьця і сьмерці
“Госпад жыцьця прысутны пры хворым як Той, які дае жыцьцё. Цераз сьмерць адкрываецца
для кожнага з нас поўнае і канчатковае жыцьцё”. Гэтую хрысьціянскую пэрспэктыву хваробы
і сьмерці Бэнэдыкт 16 прадставіў перад удзельнікамі кангрэсу, зарганізаванага Папскаю
Акадэміяю “Про Віта”. Кангрэс прысьвечаны апецы над цяжка хворымі ды паміраючымі.
У ім прыймае ўдзел больш за 300 спэцыялістаў з этыкі, мэдыцыны, права і тэалогіі.
Папа ў сваёй прамове да ўдзельнікаў кангрсу падкрэсьліў асаблівае пакліканьне супольнасьці
веруючых да суправаджаньня паміраючага ў яго сустрэчы з Богам—Крыніцы Жыцьця і Любові. Увесь
грамадзтва цераз свае цывільныя ўстановы і санітарную службу пакліканае да пашаны
жыцьця і годнасьці цяжка хворых ці паміраючых асоб- сказаў Сьвяцейшы Айцец. На цэлым
грамадзтве , асабліва на тых, якія маюць дачыненьне да мэдычных навук, ляжыць абавязак
выказваньня салідарнае любові. Яны маюць ахоўваць і шанаваць чалавечае жыцьцё ў кожнай
хвіліне ягонага земскага жыцьця—а перад усім тады, калі яно церпіць хваробы ці ёсьць
ў канчатковай фазе”- сказаў Бэнэдыкт 16.