2008-02-25 12:48:18

Прапануем вашай увазе чарговыя старонки з Кампендиума сацыяльнай дактрыны Царквы.


463 Якiм жа ёсць правiльнае ўяўленне навакольнага асяроддзя? З аднаго боку, нельга ўтылiтарысткi зводзiць прыроду да простага аб’екта манiпуляцый i эксплуатацый. З iншага боку, не трэба яе абсалютызаваць i ставiць яе годнасць над годнасцю чалавечай асобы. У апошнiм выпадку асягаюць да абагаўлення прыроды цi зямлi – падобнае лёгка спаткаць у некаторых экалагiчных рухах, якiя патрабуюць уласных канцэпцый iнстiтуцыянальнага статуса з мiжнароднымi гарантыямi.
Настаўнiцтва заснавала ўласную нязгоду з такiм поглядам на навакольнае асяроддзе, якi натхняецца экоцэнтрызмам i бiацэнтрызмам: гэта канцэпцыя “прапануе знiшцыць анталагiчную i аксiялагiчную рoзнiцу памiж чалавекам i iншымi жывымi iстотамi, разглядаючы бiасферу як бiатычную еднасць, недiфферанцыянаваную па вартасцi. Такiм чынам, адмяняецца вышэйшая адказнасць чалавека на карысць эгалiтарнага ў’яўлення аб “годнасцi” усiх жывых iстотаў”.
464 Бачанне чалавека i свету, якое выключае якую-небуць магчымасць сувязi з трансцэндэнтным, прывяло да таго, што канцэпцыю стварэння абверглi, а iснаванне чалавека i прыроды акрэслiваюць абсалютна аўтаномным. Такiм чынам была разарвана повязь, якая аб’ядноўвае свет з Богам; гэты разрыў, у рэшце, i чалавека адхiлiў ад зямлi i, болей таго, аб’яднаў саму ягоную iдэнтычнасць. Чалавек пачаў успрыймаць сябе чужым у адносiнах да навакольнага асяроддзя, у якiм ён жыве. Зусiм ясна, што з гэтага паходзiць: “менавiта повязь чалавека з Богам акрэслiвае зносiны чалавека з iншымi людзьмi i яго асяроддзем. Вось чаму хрысцiянская культура заўсёды бачыла ў стварэннях, якiя абкружвалi чалавека, дары Божыя, што належыць развiваць i захоўваць з пачуццём падзякi. У прыватнасцi, бенедыктынская i францiшканская духоўнасцi сведчаць аб падобным спалучэннi чалавека са створаным навакольным асяроддзем i заахвочваюць у iм паважлевае стаўленне да ўсялякай рэчаiснасцi навакольнага свету”. Трэба яшчэ настойлiвей указваць на глыбокую сувязь памiж экалогiяй навакольнага асяроддзя i “чалавечай экалогiяй”.
465 Настаўнiцтва падкрэслiвае абавязак чалавека захоўваць навакольнае асяроддзе некранутым i здаровым для ўсiх”: “Калi сёняшнее чалавецтва здолее супаставiць разам прадстаўленыя навукай новыя магчымасцi з цвярдай этычнай пазыцыяй, яно, безумоўна, здолее ставiцца да навакольнага асяроддзя як да хаты i як да крынiцы рэсурсаў, карысных чалавеку i ўсiм людзям, здолее збавiцца ад усiх фактаў забруджання i забяспечыць гiгiенiчныя i здаровыя ўмовы для жыцця як маленькiх групаў, так i вельмi вялiкiх чалавечых паселiшчаў. Тэхналогiя, якая забруджвае, можа i чысцiць; грамадства, што копiць тавары, можа распаўсюджваць – калi запануе этыка павагi да жыцця i годнасцi чалавека, да праў тых, што жывуць цяпер i да тых, што будуць жыць потым.

IV° Агульная адказнасць.
а) Навакольнае асяроддзе – агульнае дабро
466 Абарона навакольнага асяроддзя – выклiк усяму чалавецтву, агульны i унiверсальны абавязак паважаць калектыўнае дабро, прызначанае для ўсiх, i не дапускаць, каб нехта “безнаказанна карыстаўся рознымi катэгорыямi жывых iстотаў i iншых рэчаў – жывёлай, раслiнамi, прыроднымi элементамi – згодна ўласнаму пажаданню”. Гэта адказнасць павiнна рабiцца больш сур’ёзнай, бо сучасны экалагiчны крызiс мае глабальны характар, а значыць супрацьставiцца яму трэба глабальна. Бо ўсе iстоты залежаць адна ад iншай у сусветным маштабе, якi заснаваў Творца: “трэба ўлiчваць прыроду кожнай iстоты i ягоную ўзаемную повязь з упарадкаванай сiстэмай, якая i ёсць космас”.
Гэта перспектыва набывае асаблiвую важнасць, калi мы разглядаем, у кантэксце шчыльных сувязяў, якiя аб’ядноўваюць розныя экалагiчныя сiстэмы, вартасць бiалагiчнай разнастайнасцi для навакольнага асяроддзя. Трэба адказна ставiцца да гэтай разнастайнасцi i належным чынам яе захоўваць, бо гэта надзвычайнае багацце для ўсяго чалавецтва. Напрыклад, кожны можа лёгка зразумець, якая значэнне мае Амазонскi рэгiён, “адзiн з самых каштоўных у свеце дзякуючы бiялагiчнай разнастайнасцi, якое робiць яго жыццёва важным для раўнавагi ў навакольным асяроддзi ўсёй планеты”. Лясы спрыяюць падтрыманню прыроднай раўнавагi, якая неабходна для жыцця. Знiшчэнне iх – у прыватнасцi i без сумысных паджогаў – робiць больш хуткiм працэс пераўтварэння ў пустынi, якi пагражае запасам вады, панiжае ўзровень жыцця многiх туземных народаў i шкодзiць дабрабыту нашчадкаў. Усе: асобныя людзi i грамадскiя ўстановы – павiнны адчуць сваю адказнасць за абарону лесу i праводзiць у выпадку неабходнасцi адпаведныя праграмы па азялененню.







All the contents on this site are copyrighted ©.