2008-02-25 11:48:53

Бэнэдыкт 16 ў нядзелю 24 лютага адведаў рымскую парафію Маці Божай Вызваліцельніцы


Кіруюць ёю айцы салезыяне і знаходзіцца яна ў рымскім квартале Тэстачо непадалёк ад Авэнтыну. Нагодаю візыту быў юбілейны год, які там ушаноўваецца з прычыны сотавае гадавіны высьвячэньня Касьцёла. Як у многіх вялікіх гарадах, душпастырскія выклікі спалучаюцца там з працэсам сэкулярызацыі і абыякавасьцю адносна веры- сказаў Ватыканскаму Радыё ейны парах айцец Манфрэдо Леонэ.
Сьвяцейшы Айцец прыбыў да гэтае парафіі перад паўднём. У Сьвятой Імшы Папа спаслаўся да фрагмэнту Эвангэльля аб Самарытанцы, што чыталася ў Касьцёлах у Трэцюю Нядзелю Вялікага Посту. “Бог жадае нашае веры і хоча, каб мы ў Ім адшукалі крыніцу сапраўднага шчасьця”- сказаў Бэнэдыкт 16. Зьвярнуў увагу, што кожны хрысьціянін выстаўлены на рызыка фальшывае рэлігійнасьці, якая не шукае найважнейшых адказаў у Бога, але наадварот выкарыстоўвае Яго да ажыцьцяўляньня сваіх уласных планаў. Тымчасам толькі Бог ў стане заспакоіць найбольш глыбокія жаданьні чалавека.
Сустракаючыся пасьля Сьвятой Імшы ў зале араторыі з прадстаўнікамі парафіяльнае рады ды моладзі, Сьвяцейшы Айцец таксама спаслаўся да тэмы Эвангэльля дня. “Гэтая самарытанская жанчына можа быць прадстаўніком сучаснага чалавека і сёньняшняга стылю жыцьця”- заўважыў Папа ды дадаў “мы бачым таксама, як вялікае ў яе жаданьне адшуканьня сапраўднага шчасьця і сапраўднае радасьці. Гэтае жаданьне узбуджае ў яе неспакой і аддаляе ад шчасьця”. Далей Бэнэдыкт 16 гаварыў: “кранаючым для мяне ёсьць факт, што хаця гэтая жанчына жыла ў так павярхоўны спосаб, далёка ад Бога, то аднак у хвіліне, калі прамовіў да яе Хрыстос, відаць у глыбіні яе сэрца пытаньне: ці існуе Бог? Кім Ён ёсьць? У які спосаб магчыма Яго ўшанаваць? Папа падкрэсьліў, што ў самарытанскай жанчыне можна заўважыць люстра ўласнага жыцьця ды факт, што ў глыбіні чалавечага сэрца заўсёды прысутнае пытаньне пра Бога і чаканьне Яго. Нашыя дзеяньні зьяўляюцца выяўленьнем гэтага чаканьня. Адказваючы на іх і нясучы іншым сьвятло Бога і мы самі гэтае сьвятло арымліваем. Падзяляючыся вераю і мы ў веры ўзрастаем. Мы даходзім да зразуменьня, што гэтая вера ёсьць вадою, якой жадаем- сказаў Папа на заканчэньне сустрэчы з прадстаўнікамі парафіяльнае рады ды моладзі








All the contents on this site are copyrighted ©.