2008-02-25 11:50:58

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 24-га лютага



А паўдні, пасьля павароту з рымскае парафіі, Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове да вернікаў і паломніў, Папа зноў гаварыў аб сустрэчы Самаранкі з Ісусам RealAudioMP3
У Трэцюю Нядзелю Вялікага Посту разам з Самаранкаю мы сустракаемся з Ісусам, які навучае, што сапраўдны культ ажыцьцяўляецца ў Духу і праўдзе. Малемся, каб Дух Сьвяты перамяніў нашае жыцьцё, каб мы сапраўды хвалілі Бога поўныя веры, надзеі і любові
Пасьля адгаварэньня марыйнае малітвы “Анёл Гасподні” Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік да канкрэтнае міжчалавечае салідарнасьці. Гэтае салідарнасьці патрабуюць жыхары Эквадору
RealAudioMP3 Нядаўныя паводкі зьнішчылі ўзьбярэжжа гэтае краіны, спрычыняючы вялікія шкоды, якія далучыліся да тых спрычыненых выбухам вулькану- прыпомніў Папа. Ахвяры гэтае катастрофы Бэнэдыкт 16 даручыў Богу. Заахвочваю да братэрскае салідарнасьці, каб насельніцтва гэтых тэрыторый як найхутчэй змагло вярнуцца да нармальнага штодзённага жыцьця- сказаў Папа.
На заканчэньне паўднёвае сустрэчы з вернікамі і паломнікамі Сьвяцейшы Айцец запрасіў студэнтаў рымскіх унівэрсытэтаў прыйсьці ў Ватыкан у суботу 1-га сакавіка на марыйнае чуваньне. Дзякуючы сатэлітарнаму спалучэньню ў гэтым чуваньні прыйме ўдзел таксама моладзь з эўрапэйкіх і амэрыканскіх унівэрсытэтаў. У першыню, як мы паведамлялі ў нашых праграмах, будзе спалучэньне з Мінскам дзе ў архікатэдральным Касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі будзе ўсталяваны малітоўны тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі Каталіцкага Касьцёла на Беларусі злучыць паміж сабою Мінск і Апосталькую Сталіцу. Пачатак сустрэчы а гадзіне 18-й паводле беларускага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.