2008-02-23 11:19:09

Філіпінскія біскупы заклікалі спыніць трафік органаў і турызм па трансплантанты. Яны заклікалі бедных людзей шукаць іншыя спосабы здабыць годнае матэрыяльнае становішча. як прадажу ўласных органаў цела.


Так званы турызм па трансплантант - па замене хворага органа на здаровы ад маладога донара з Захаду на Філіпіны атрымаў такі размах, што каталіцкія біскупы архіпелагу просяць урад прыняць больш суровыя законы адносна сітуацыі. 20 святаслужыцеляў мясцовага Касцёлу асудзілі наогул практыку продажу "запчастак" жывых людзей за грошы. асабліва масавы стаў гандаль ныркамі."Продаж і камерцыя органаў па самой сваёй натуры недапушчальная", - пішуць біскупы у сваім закліку да ўрадую Біскупы таксама праз СМІ і усе магчымыя сродкі звяртаюцца да амога насельніцтва не паддавацца на ўгавоыр злачынных пасрэднікаў, якія нажываюцца на гэтым трафіку людзскіх органаў. Аднак яны прыклікаюць родных загінуўшых людзей быць больш адкрытымі на шчодрасць нават у сваім няшчасці і даваць донарскія органы памёрлых, падтрымліваючы тасама донарства жывых дзеля любові для сваіх родных.
Як паведамілі ў Медыцынскім дэартаменце Філіпінаў. цана адной ныркі ў Філіпінах прыкладна 3 600 даляраў. прычым донар атрымлівае толькі трэць гэтай сумы. Мноства Інтэрнетаўскіх сайтаў адкрыта прапануюць "пакеты органаў" для перасадкі.Сума поўнай замены ўсіх органаў на здаровыя ад 70 000 да 160000 даляраў. Таксама як на Філіпінах і ў Пакістане ўзрасла колькасць замежнікаў, якія стаюцца пакупнікамі органаў ад азіяцкіх радаўцоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.