2008-02-22 14:39:55

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі Айцоў Езуітаў



21-га лютага ў Ватыкане Сьвяцейшы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі членаў 35-е Гэнэральнае Кангрэгацыі Закону Езуітаў, якая працягвае свае працы ў Рыме. Новы Гэнэрал айцец Адольфо Ніколяс падзякаваў Папе за ліст накіраваны да Кангрэгацыі. Бэнэдыкт 16 заахвоціў у ім да працягваньня паслугі там, дзе Эвангэльле і Касьцёл сустракаюць найбольшыя выклікі. Гэта служэньне выконванае часта з падвярганьнем уласнага спакою, рэпутацыі, бясьпечнасьці- заўважыў айцец Ніколяс.
Бэнэдыкт 16 у сваёй прамове заахвоціў айцоў езуітаў, каб “з вялікаю турботаю працягвалі фармаваньне членаў свайго Закону ў ведах і цноце, каб не задавольваліся пасрэднасьцю. Папа заахвоціў езуітаў да адважнага і разумнага працягваньня сваёй місіі. Паклікаў да роздуму над чацьвёртым шлюбам, які яны складаюць, менавіта паслухмянасьці Наступніку Пятра. Гэты шлюб- сказаў Бэнэдыкт 16- не абазначае толькі гатоўнасьці быць пасланным на місіі ў далёкія краіны, але таксама абазначае гатоўнасьць любіць і служыць Вікарыю Хрыста, якім ёсьць Рымскі Папа. Справа ідзе пра эфэктыўную і поўную адданасьць, якая павінна зрабіць езуітаў вартаснымі супрацоўнікамі Папы ў служэньні Сусьветнаму Касьцёлу.
Закон Езуітаў налічвае на сёньняшні дзень больш за 19-ць тысяч законнікаў, якія працуюць ва ўсіх кантынэнтах сьвету.








All the contents on this site are copyrighted ©.