2008-02-22 14:40:42

Дзяржаўны сакратар Ватыкана спаткаўся з кубiнскiмi бiскупамi.


На спатканнi з кубiнскiмi бiскупамi, якое адбылося 21 лютага ў сталiцы Кубы, Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кард. Тарчызiо Бертоне, заклiкаў iх “максiмальна ўзмоцнiць высiлкi ў галiне пастырскай дзейнасцi i працягваць умацоўваць дух братэрства памiж бiскупамi, як членаў Калегii апосталаў, i са Свяцейшым Айцом”.
Як мы ўжо паведамлялi, кардынал Бертоне наведаў Кубу з нагоды X° гадавiны вiзiту ў краiну Яна Паўла II°. Па словах Дзяржаўнага сакратара Ватыкана, згаданая гадавiна “у свой час будзе прыносiць багаты плён i стане прывiлiяванай нагодай для памнажэння ўжо атрыманых духоўных пладоў, якiя ўжо сабраныя ў апошнiя гады, i для глыбокага аднаўлення хрысцiянскага жыцця Божага народа, якi крочыць па гэтай Зямле”. “Маю надзею, што святкаванне гадавiны вiзiта Яна Паўла II° на гэту блаславёную зямлю, - сказаў на прыканцы спаткання з бiскупамi кардынал Бертоне, - будзе спрыяць новаму iмпульсу ў адносiнах памiж Дзяржавай i Каталiцкай Царквой Кубы, што дасць магчымасць Царкве ў поўнай меры выконваць сваю пастырскую мiсiю i служыць вернiкам ва ўмовах неабходнай для гэтага свабоды”.







All the contents on this site are copyrighted ©.