2008-02-22 14:40:20

Бенедыкт XVI° прыняў новага Палсла Сербii пры Святым Пасадзе.


Свяцейшы Айцец звярнуўся з заклiкам “да ўсiх бакоў, якiя прыймаюць удзел у канфлiце, дзейнiчаць з асцярожнасцю i памяркоўнасцю, i шукаць адпаведны выхад з улiкам узаемнай павагi i прымiрэння”. З гэтымi словамi, 21 лютага, гаворачы аб сiтуацыi ў Косава, Бенедыкт XVI° звярнуўся да Надзвычайнага i Паўнамочнага Пасла Сербскай Рэспублiкi пры Святым Пасадзе, Владета Янакавiча. Папа прыняў сербскага дыпламата з нагоды ўручэння вярыцельных грамат.
“Я ведаю як глыбока сербскi народ пацярпеў пад час апошнiх канфлiктаў, - сказаў Папа, - i жадаю выказаць маю шчырую заклапочанасць за яго i за iншыя народы Балканаў, якiя закранулi трагiчныя падзеi апошняга дзесяцiгоддзя. Святы Пасад падзяляе ваша глыбокае жаданне асягнуць мiру i будзе магчыма прыйсцi да трывалай стабiльнасцi ў гэтым рэгiёне”. Адзначыўшы, што “вялiкiя падзелы памiж народамi Еўропы” з’яўляюцца вынiкам “трагiчнага згублення хрысцiянскай еднасцi”, Папа, тым ня меней, выказаў сваю задаволенасць з нагоды асягнутага “прагрэса ў адносiнах памiж праваслаўнымi i католiкамi”. Свяцейшы айцец, у гэтым кантэксце, выказаў падзяку Сербскай Праваслаўнай Царкве, якая прыймала ў сябе ў 2006 годзе ўдзельнiкаў спаткання Змешанай камiсii да спараў тэалагiчнага дыялога памiж католiкамi i праваслаўнымi.
“Геаграфiчнае месцазнаходжанне Сербii, - працягнуў сваю думку Бенедыкт XVI° у сваёй прамове да нованазначанага Пасла Сербii, - “дае ёй унiкальную магчымасць весцi экуменiчны дыялог, а доўгiя гады супольнага пражывання з мусульманамi адкрываюць “вялiкiя магчымасцi” для “мiжрэлiгiйнага дыялога”. “Абодвы згаданыя працэсы, - падкрэслiў Свяцейшы Айцец, - маюць найвышейшую важнасць для ўзаемапаразумення i павагi” памiж народамi i нацыямi. Папа зазначыў, што “Каталiцкая Царква ў Сербii трывала жадае паглыбiць свае добрыя адносiны са Святым сынодам Сербскай Праваслаўнай Царквы” i зрабiць высiлкi ў справе асягнення хрысцiянскай еднасцi, а таксама зрабiць больш блiзкiмi адносiны памiж рознымi рэлiгiямi, каб такiм чынам асягнуць мiра i гармонii” памiж нацыямi. “Гармонiя, дзеля якой, - удакладнiў Папа, - рэлiгiйная свабода ёсць неабходнай умовай”. Бенедыкт XVI° высока ацанiў крокi, зробленыя Сербiяй у апошнiя гады ў справе забяспечэння гарантый у галiне праў чалавека. Планы па звяртанню Царкве i рэлiгiйным суполкам iх уласнасцi, якая была канфiскавана ў часы Сербскай федэрацыi i ўвядзенне рэлiгiйнага навучання ў школах дазволiлi краiне асягнуць духоўнага аднаўлення. “У гэтым сэнсе быў дадзены важны прыклад, якому могуць наследваць iншыя ўрады”, - зазначыў Свяцейшы Айцец, звяртаючыся да Надзвычайнага i Паўнамочнага Пасла Сербii пры Святым Пасадзе, Владета Янакавiча.







All the contents on this site are copyrighted ©.