2008-02-21 14:16:03

У Сафii пройдзе спатканне каталiцкiх бiскупаў, прысвячанае праблеме змешаных шлюбаў.


Падрыхтоўка маладых людзей i падтрымка сямейных пар, дапаможнiк па заключэнню змешаных шлюбаў у Еўропе i правядзенне Года ап. Паўла ў Турцыi – гэтыя тэмы будуць абмяркоўвацца на восьмым спатканнi Старшыняў Бiскупскiх канфярэнцый Паўднёва-усходняй Еўропы. Сустрэча пройдзе з 28 лютага да 2 сакавiка ў сталiцы Балгарыi.
У ёй прыймуць удзел прадстаўнiкi Каталiцкай Царквы з Албанii, Боснii i Герцагавiны, Балгарыi, Грэцыi, Румынii, Турцыi i Мiжнароднай бiскупскай канфярэнцыi, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi Сербii, Македонii i Чарнагорыi.
Iнiцыятарам спаткання выступiла Рада Бiскупскiх канфярэнцый Еўропы. Узначалiць яго Апостальскi экзарх Сафii i Старшыня Балгарскай бiскупскай канфярэнцыi, монс. Хрысто Пройкаў.
Асаблiвая ўвага ўдзельнiкаў сустрэчы будзе нададзена падрыхтоўцы маладых людзей i падтрымцы сямейных пар, асаблiва ў выпадку заключэння змешаных шлюбаў (памiж католiкамi i неахрышчанымi асобамi). Гэта тэма ўжо абмяркоўвалася ў 2007 годзе ў румынскiм горадзе Орадэа. На мерапрыемства запрошаны таксама прадстаўнiкi праваслаўных i мусульманаў, якiя выступяць з прамовамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.