2008-02-20 16:01:30

Апостальскi адмiнiстратар у Косава выступiў у Еўрапарламанце.


Каталiцкая Царква Косава падтрымлiвае стварэнне незалежнай косаўскай дзяржавы, але пад умовай захавання праў сербскай меншасцi. Шлях да асягнення гэтай мэты – гэта прабачэнне i заключэнне мiра. Гэта сутнасць таго, што заявiў Апостальскi адмiнiстратар Косава, монс. Додйо Гiерджйi, 19 лютага з трыбуны Еўрапейскага парламента ў Страсбургу.
Працэс стварэння косаўскай дзяржавы, якi падтрымлiваецца амаль усiмi краiнамi Еўропы, павiнен гарантаваць стабiльнасць, мiр i правы меншасцяў, “перад усiм, сербам”, - заявiў прадстаўнiк Ватыкана. “Большасць албанцаў з’яўляецца “фiла-еўрапейцамi i фiла- хрысцiянамi”, бо не могуць адмовiцца ад нашых агульных вартасцяў, створаных на працягу гiсторыi”, - зазначыў монс. Додйо. Тут мы сутыкаемся з рэчаiснасцю, якая “у’яўляе сабой традыцыйны i памяркоўны тып iслама, што з’яўляецца адкрытым i асаблiвым чынам звернуты да вартасцяў чалавечага iснавання i да заходняга грамадства”. Албанскi бiскуп гаварыў таксама аб ролi Каталiцкай Царквы ў экуменiчным дэялiге. “Перад усiм, зазначыў ён, - мы жадаем наладзiць экуменiчны дыялог з Сербскай Праваслаўнай Царквой, бо належым да хрысцiянскiх Цэркваў”.
У далейшай частцы сваёй прамовы Апостальскi адмiнiстратар Косава падкрэслiў ролю Каталiцкай Царквы ў гэтым рэгiёне: “Пабудаваць мост памiж двума рэчаiснасцямi – iсламам албанцаў i хрысцiянствам праваслаўных сербаў. Мы прыкладаем намаганнi да таго, каб зрабiць найбольшы ўклад дзеля стварэння добрых умоў для дыялога i такiм чынам забяспечыць мiрнае суiснаванне для ўсiх, хто жыве ў Косава”. “Толькi пры пасрэднiцтве дыялога памiж Цэрквамi, рэлiгiямi i народамi магчыма стварыць i падтрымлiваць складаную мазаiку народаў, рэлiгiй, розных моў i традыцый у Косава i ва ўсiм рэгiёне”, - зазначыў прадстаўнiк Апостальскай сталiцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.