2008-02-19 14:06:22

Бiскуп Падуi звярнуўся да вернiкаў з пасланнем, якое прысвечана Вялiкану посту.


“Час, у якiм мы жывем не адмаўляе важнасцi Вялiкага Посту. Наадварот, ён паказвае яшчэ большую неабходнасць i гаворыць аб яшчэ большай адказнасцi, у якiх мы маем патрэбы. Мае толькi неабходнасць, як i кожная важная iснуючая рэч, быць адкрытай i адноўленай”, - гэтыя словы напiсаны ў пачатку Пастырскага лiста на Вялiкi пост 2008 года бiскупа iтальянскага горада Падуя монс. Антонiо Маттiаццо. “Маючы рызыку, што людзi губляюць веру, цi маюць яе, як павярхоўную, - гаворыць бiскуп, - ён сцвярджае, што Пасха ёсць самым галоўным, найважнейшым i найпрыгажэйшым пунктам, бо яна ёсць поўнай перамогай над злом i смерцю i пераўтварэннем усяго нашага жыцця,” - дадаў бiскуп. Мы сцвярджаем, што гэта сур’ёзная рэч, Вялiкi Пост – гэта моцная тэрапiя падтрымання арганiзма – гэта не простая тэрапiя падтрымкi арганiзма, але магчымасць аднавiць наша жыццё. У чым мы маем неабходнасць”, - напiсаў монс. Антонiо Маттiаццо.
У другой частцы лiста, дзе гутарка iдзе аб успрыняццi веры, бiскуп Падуi адзначае, што “сацыяльна-палiтычныя структуры харэктырызуюцца выключэннем Бога з вобласцi сацыяльнага жыцця. Не сцверджваюцца нормы тэарытычнага атэiзма, але, проста, сцверджваецца, што Бога няма”. Вера ў Бога гэта “асабiстая справа”, якая не мае значэння для iншых… Як лiчыць монс. Антонiо Маттiаццо, гэта сiтуацыя патрабуе ад “кожнага чалавека, якi жадае жыць з верай i належаць да нейкай грамады, якая падтрымлiвае веру”.









All the contents on this site are copyrighted ©.