2008-02-18 13:50:40

Тэлемост Мінск-Ватыкан


1 сакавіка 2008 г. з нагоды VI Еўрапейскага дня студэнтаў універсітэтаў а 18-й гадзіне ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будзе ўсталяваны малітоўны тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі злучыць паміж сабою Мінск і Апостальскую Сталіцу.
Тэлемост праводзіцца штогод падчас Вялікага посту, каб у ружанцовай малітве з’яднаць са Святым Айцом моладзь з розных куткоў свету. Сёлета ў малітве са сваімі аднагодкамі, якія разам з Бэнэдыктам XVI збяруцца ў зале Паўла VI у Ватыкане, будуць удзельнічаць маладыя людзі з Румыніі (Бухарэст), Італіі (Неапаль), Францыі (Авіньён), Іспаніі (Таледа), Вялікабрытаніі (Эдынбург), ЗША (Нью-Йорк), Кубы (Гавана), Бразіліі (Апарэсіда), Мексікі (Мехіка), Эквадора (Лоха) і Беларусі (Мінск). Тэлемост з беларускага боку будзе рэалізоўвацца пры дапамозе Белтэлерадыёкампаніі.
Паводле Catholic.By







All the contents on this site are copyrighted ©.