Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану айцец Фэдэрыко Лёмбарді сказаў, што ў рашаючым моманце
гісторыі Папа Бэнэдыкт 16 маліўся за народы Сэрбіі і Косава. Далей айцец Лёмбарді
падкрэсліў, што Апостальская Сталіца з увагаю сочыць за разьвіцьцём здарэньняў. У
цяпершнім моманце Апостальская Сталіца адчувае, перад усім адказнасьць, якая выплывае
са сваёй маральнай і духоўнай місіі—сказаў Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану- якая тычыцца
таксама міру і ўласьцівага ладу ў адносінах паміж народамі. Дзеля гэтага Ватыкан
заахвочвае ўсіх, асабліва палітычнае кіраўніцтва Сэрбіі і Косава, да асьцярожнасьці
і памяркоўнасьці. Просіць таксама рашучага і фактычнага заангажаваньня, з мэтаю прадухіліць
экстрэмістычныя атакі і шуканьня ратунку ў насільлі, каб ужо цяпер стварыць перадумовы
для будучыні, якая гарантавала б пашану, прымірэньне і супрацоўніцтва. У Косаве трэба
прымяняць міжнародныя стандарты пашаны правоў нацыянальных меншасьцяў і ўсіх жыхароў,
без огляду на этнічнае паходжаньне, рэлігію, мову ці нацыянальнасьць. Трэба чуваць
таксама над аховаю хрысьціянскае спадчыны. Стабільнасьць у рэгіёне- сказаў на заканчэньне
айцец Лёмбарді- трэба ўзмацоўваць ва ўсялякія спосабы.