2008-02-16 11:04:52

У Менску пройдзе праваслаўны багаслоўскi семiнар.


Па блаславенству мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта 20-21 лютага бягучага года пройдзе багаслоўскi семiнар пад назвай “Сучасныя мiсiянарска-катэхiзатарскiя методыкi Праваслаўнай Царквы”. Арганiзатарамi семiнара з’яўляюцца: Хрысцiянскi адукацыйны цэнтр iмя святых Мятода i Кiрыла, Iнстытут тэалогii iмя святых Мятода i Кiрыла БДУ i Царкоўнае Мiсiянарскае аб’яднанне з Вялiкабрытанii. У семiнары прыйме ўдзел Мiсiянарскi аддзел пры Свяшчэнным Сынодзе РПЦ МП.
Мэта семiнара – пазнаёмiць зацiкаўленых прадстаўнiкоў епархiй, святароў i свецкiх вернiкаў, студэнтаў багаслоўскiх навучальных устаноў з сучасным вопытам увахода людзей у царкву, з вопытам далучэння вернiкаў да актыўнага царкоўнага жыцця. На семiнары будуць прадстаўлены мiсiянарскiя i катэхiзатарскiя праграмы РПЦ МП у Беларусi, будзе магчымасць абмена вопытам, магчымасць абмеркаваць далучэння да царкоўнага жыцця ва ўмовах сучаснай Беларусi. Семiнар арганiзаваны як водгук на заклiк Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусi, аб тым, што “мiсiянарская i катэхiзатарская дзейнасць на прыхадскiм узроўнi – гэта галоўная аснова ўсяго мiсiянарства Царквы, бо мiсiя Царквы заключана ў тым, каб перадаваць свету i асабiсты, i сусветны вопыт хрысцiянскiх зносiнаў з Богам; вопыт штодзённага жыцця хрысцiянскай суполкi, якая iснуе дзеля сваёй злучанасцi з Богам. Цяпер нам неабходна вучыцца прапаведваць Эвангелле вернiкам, якiя валодаюць сучаснымi ведамi i тэхналогiямi; якiя жывуць у вельмi складаным i далёка не найлепшым акружэннi розных субкультур, сродкаў масавай iнфармацыi i камунiкацый; якiя, у рэшце, маюць абсалютна адрознае ўспрыйманне свету i iншы менталiтэт, чым 10, 50, а тым болей 100 гадоў таму”, - зазначыў Мiтрапалiт Фiларэт.







All the contents on this site are copyrighted ©.