2008-02-15 13:56:47

З лютага па кастрычнік усе жадаючыя могуць наведваць адукацыйны курс лекцый у Рымскім каталіцкім універсітэце Santa Croce (Святы Крыж) яны могуць узброіцца ведамі і аргументамі для абароны інстытута сям'і. "Любоў, сям'я, адукацыя" - называецца ён. Гэты курс зарганізаваны для супрацьстаўлення наскокам на гэтыя 3 асновы чалавечага жыцця.


Журналісты, выкладчыкі школ і універсітэтаў,палітычныя дзеячы і работнікі мэрый, вучоныя, члены гуманітарных груп і арганізацый,якія ўсведамляюць адказнасць абароны сямейных каштоўнасцей у абліччы выклікаў сучаснасці, сталіся першымі, якія запісаліся слухачамі. Вышэйшы інстытут рэлігійных навук пры Універсітэце заклаў гэты двухгадовы навучальны працэс,усвдоміўшы катастрафічнае падвышэнне разводаў і нелегальных шлюбаў - практычна, сужыццяў, якімі ахоплена Заходняя Еўропа. Гэта непазбежна падзвяргае сям'і. небяспекам і слабасці, разбурае адносіны не толькі між самімі сужонцамі, але і між цэлымі зграмаджаннямі абодвух бакоў і ўнутры саміх сем'яў. Дырэктар новых курсаў у Santa Croce - тэолаг і педагог спадарыня Карла Россі тлумачыць мэту ўстановы так: неабходна даць людзям, якія забавязаныя клапаціцца аб "здароўі" грамадства, інструманты аздараўлення перш наперш сям'і як такой. Курс уключае 10 лекцый ў самім універсітэце і 40 лекцый на дыстанцыі, завочна.







All the contents on this site are copyrighted ©.