2008-02-15 13:55:16

Дзяржаўны сакратар Ватыкана наведае Кубу.


Сведчаннем “выдатных адносiнаў” Кубы з Апостальскай сталiцай будзе прыезд на востраў Дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала Тарчызiо Бертоне. Аб гэтым заявiў 13 лютага на прэс-канфярэнцыi кубiнскi мiнiстр замежных спраў Перес Роке. Пры гэтым ён удакладнiў, што вiзiт адбудзiцца з 20 да 26 лютага.
Куба прыймае “з павагай” высокага госця з Ватыкану, вiзiт якога адбудзiцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвячаных 10-гадоваму юбiлею з дня “гiстарычнага вiзiта на востраў Папы Рымскага Яна Паўла II°”, якi адбыўся ў 1998 годзе, зазначыў Перес Роке. Ён сказаў, што кардынал Бертне прыязжае на Кубупа запрашэнню мясцовых уладаў i Бiскупскай канфярэнцыi краiны.
Дзяржаўны сакратар Ватыкана спаткаецца з прадстаўнiкамi Кубiнскага ўрада, а таксама адслужыць Святыя iмшы ў трох гарадах Кубы, у тым лiку ў Гаване. Ён асвяцiць монумент у гонар Яна Паўла II°, пабудаваны ў Санта-Кларе.
Галава знешней палiтыкi Кубы адзначыў, што яго краiна “падтрымлiвае са Святым Пасадам актыўныя i паважлiвыя адносiны”. Па яго словах, Гавана i Ватыкан маюць аднолькавыя пункты гледжання па шэрагу найважнейшых праблем, уключаючы неабходнасць барацьбы з галечай, насiльлем i тэрарызмам ва ўсiх яго формах.
На Кубе Царква аддзелена ад дзяржавы, аднак канстытуцыя краiны прадпiсвае паважлiва ставiцца да права на веравызнанне нягледзячы на палiтычныя погляды. Адным са сведчанняў гэтаму з’яўляецца той факт, што членамi кампартыi Кубы могуць быць i веруючыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.