2008-02-14 13:42:21

Каталіцкі Касьцёл змагаецца з сучасным нявольніцтвам


Так званы “гандаль жывым таварам” – гэта адно з найбольш ганебных і жудасных зьявішчаў нашага часу, якое паніжае чалавечую годнасьць. Так сказаў арцыбіскуп Агостіно Маркэтто, быўшы Апостальскі Нунцый на Беларусі, на пачатым 13-га лютага ў Вене ( Аўстрыя) форуме прысьвечаным змаганьню з гэтым зьявішчам. Сакратар Папскае Рады да Спраў Душпастырства Мігрантаў і Падарожнічаючых выказаў падтрымку для ініцыятываў, якія ўздымаюцца ў карысьць адстараненьня злачынства сэксуальнага злоўжываньня ды ў абароне іхніх ахвяраў. Апостальская Сталіца з задавальненьнем прыняла канвенцыю Рады Эўропы ў змаганьні з “ гандлям жывым таварам”, якая ўвайшла ў жыцьцё на пачатку лютага гэтага году. Арцыбіскуп Маркэтто сказаў, што трэба справядліва караць віноўнікаў “гандлю жывым таварам. З канфіскаты іхніх ганебных даходаў можна будзе фінансаваць дзеяньні ў карысьць гэтых ахвяраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.