2008-02-14 13:43:21

Cвет азначыў у нядзелю 55 Дзень пракажонага. У скарбонку дапамогі няшчасным у многіх гарадах свету прадаваліся прадукты харчавання, падораныя вытворчымі структурамі прадпраймальнікамі і прыватнымі гаспадарамі. Акцыя названая "Мёд салідарнасці" дазволіла сабраць значныя сродкі для падтрымання медустаноў.


Кардынал Хав'ер Лазана Бараган, старшыня Папскай рады па ахове здароўя, прынагодна падкрэсліў выключную ролю свецкага дзеяча, які дапамог цэламу свету ўбачыць у тварах няшчасных хворых на гэтую "біблейскую пакуту" адбітак мукаў Хрыстовых. Ён абудзіў сумленні людзей. Дзень запачаткаваў французскі журналіст і паэт, які стаўся практычна апосталам пракажоных, Раўль Фолеро. Ён аддаўся служэнню гэтым цяжкахворым, праз ягоныя намаганні ў 1967 годзе паўсталі арганізацыі па дапамозе і абароне іх правоў.Кардынал падкрэсліў, што сёння, нягледзячы на прыгожую статыстыку па гэтай хваробе, ва ўсялякім разе, у Еўропе, нельга адназначна сцвярджаць што ,праказы "лепры" няма на Старым кантыненце. Можна казаць пра яе залечанасць, але ў Заходніх краінах невялікая колькасць хворых усё ж існуе. Што ж тычыцца Бразіліі, Афрыкі і Азіі, лічбы ўсё яшчэ важкія. У свеце летасць зарэгістравана амаль 266 000 хворых.Найбольш пракажоных у Бразіліі, Інданэзіі,Конга, Бангладэжы, Непалі і Мазамбіку - у парадку змяньшэння. Як паведамляюць уплывовыя СМІ і органы незалежных медыкаў, у свеце жывуць мільёны людзей, маючых інваліднасць ад гэтай страшэннай хваробы. У лепразорыях - спецыялізаваных клініках - знаходзіцца толькі 10 працэнтаў тых, хто мае патрэбу ў інтэнсіўным ляч\нні і уходзе. Большую частку дапамогі ажыццяўляюць структуры каталіцкай і пратэстанцкай Цэркваў па цэлым свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.