2008-02-13 12:08:30

У Расii моляцца за ахвяраў камунiзма.


Па блаславенству Патрыярха Маскоўскага i усёй Русi Алексiя II° архiепiскап Гарэхава-Зуеўскi Алексiй адслужыў Богаслужбу ва Успенскiм саборы Маскоўскага крамля, а архiепiскап Iстрынскi Арсенiй – у храме Новамучанiкаўi Спаведнiкаў Расiйскiх на Бутаўскiм палiгоне.
У шматлiкiх цэрквах прайшлi панiхiды па праваслаўным вернiкам, што загiнулi ад рук бальшывiкоў.
Былы стралковы палiгон НКВД у Бутава вядомы як адно са шматлiкiх месцаў масавых растрэлаў i пахаванняў ахвяраў рэпрэсiй у 1930 – 1950-я гады. Толькi ў 1937 – 1938 гадах там было растраляна 20 765 чалавек – у асноўным гэта былi жыхары Масквы i Падмаскоў’я.
На сёняшнi дзень вядомы iмёны каля тысячы святароў i свецкiх вернiкаў Рускай Праваслаўнай Царквы, якiя былi растраляны ў Бутава, з iх ужо некалькi сотняў далучаны да лiку святых.
Першым з iх Архiрэйскi сабор 1997 года кананiзiраваў святамучанiка Серафiма, мiтрапалiта Санкт-Пецярбургскага.
Бутаўскi палiгон унiкальны ў Расii па лiку праваслаўных святых пакутнiкаў, чыi мошчы знаходзяцца ў адным месцы. У 2001 годзе пастановай ураду Маскоўскай вобласцi ён быў аб’яўлены помнiкам гiсторыi. Храм ў памяць аб пакутнiках быў закладзены ў 2004 годзе. Яго будаўнiцтва скончылася ў 2007 годзе. У цэрымонii закладкi храма i яго асвячаннi прыймаў Патрыярх Алексiй II° i галава Рускай Замежнай Царквы мiтрапалiт Лаўр.
У жнiўнi 2003 года на палiгоне быў пастаўлены Паклонны крыж, якi быў асвячаны каля мура Салавецкага манастыра. Крыж быў прывезены па Беламорканалу, Анежскаму возеру, па Волге i каналу iмя Масквы. Прыбыўшы ў сталiцу РФ, карабель з крыжом праплыў каля храма Хрыста Збавiцеля, Новаспасскага манастыра да Паўднёвага рачнога порта, сiмвалiчна звязаўшы дзве расейскiя “Галгофы” – Бутаўскi палiгон i Салаўкi.
Спiс новамучанiкаў РПЦ паступова папоўнiваецца новымi iмёнамi. На сёняшнi дзень кананiзавана ўжо каля 1,500 пакутнiкаў.
Цяпер супольная група супрацоўнiкаў Рускай Праваслаўнай Царквы i Рускай Замежнай Царквы па кананiзацыi святых складае адзiны спiс новамучанiкаў, якiя былi забiты ў камунiстычныя часы.







All the contents on this site are copyrighted ©.