2008-02-12 15:49:00

Пры Каталiцкiм унiверсiтэте Львова.


Прэзентацыя бiзнес-школы, якая будзе сумяшчаць разпрацаваныя па самым лепшым стандартам навучальныя праграмы па менеджмэнту i ўнiкальныя асягненнi ў развiццi бiзнэса, базуюцца на агульначалавечых вартасцях i ўключаюць у сябе культурна-духоўны кампанент, адбылася 6 лютага ва Украiнскiм Каталiцкiм унiверсiтэте ў Львове. Згаданая школа пачала дзейнiчаць з лютага бягучага года. Яна прапануе не толькi агульныя кароткiя курсы, але i комплексныя праграмы падрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў у галiне стратэгii канкрэтнага прадпрыемства, што дапаможа навучэнцам не толькi набыць неабходныя веды i ўзняць узровень уласнай кампетэнцыi, але i выкарыстоўваць iх на карысць прадпрыемстваў.
Згаданы курс накiраваны на тое, каб спрыяць больш глыбокаму ўзаемнаму паразуменню людзей бiзнеса з iнтэлектуальным асяродзем i грамадствам, бо адносiны памiж iмi будуць заснаваны на прызнаннi агульначалавечых маральных i хрысцiянскiх каштоўнасцях.








All the contents on this site are copyrighted ©.