2008-02-11 10:56:27

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 10-га лютага


А паўдні, гэтага дня, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі і паломнікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. Перад ейным адгаварэньнем, ў сваёй прамове да іх, Сьвяцейшы Айцец сказаў, што Вялікі Пост гэта час духоўных змаганьняў са злом на сьвеце і ў нас самых; час не перакіданьня праблемы зла на іншых ці на Бога, але час усьведамленьня сабе справы з уласнае адказнасьці. Сілу да барацьбы з грахом і са злом хрысьціянін чэрпае з даверу да Крыжа Хрыста і наследаваньня Яго
RealAudioMP3 Увайсьці ў Вялікі Пост абазначае ўзьняцьце нанава рашэньня замагацца са злом разам з Хрыстом. Дарога Крыжа ёсьць адзінаю дарогаю, якая вядзе да перамогі любові над нянавісьцю, перамогі ўзаемнае дапамогі над эгаізмам, міру над насільлем.
Далей Бэнэдыкт 16 сказаў у сваёй прамове, што пачатак Вялікага Посту супаў з юбілеем 150-ці годдзя абьяўленьняў Божае Маці ў Люрд. Пасланьне, якое Марыя надалей адтуль накіроўвае, вяртаецца таксама ў Вялікім Посьце: менавіта навяртайцеся і верце ў Эвангэльле, маліцеся і рабіце пакуту. Прыпамінаючы, што 11-га лютага ўшаноўваецца Сусьветны Дзень Хворага, Папа запэўніў аб сваёй малітве за хворых, за Касьцёл і сьвет. Нагодаю да гэтага ёсьць рэкалекцыі Рымскае Курыі з удзелам Папы Бэнэдыкта 16, якія пачаліся ў Ватыкане ў нядзелю вечарам 10-га лютага. Кіруе рэкалекцыямі 85-ці гадовы езуті, кардынал Альбэрт Вануа. Рэкалекцыі закончацца ў суботу 16-га лютага. Дзеля іх у сераду 13-га лютага не будзе агульнае аўдыенцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.