2008-02-09 08:08:00

Памёр Вялікі Магістр Мальтыйскага Ордэну


7-га лютага памёр Вялікі Магістр Мальтыйскага Ордэну Андру Бэрті. Меў 78-м гадоў. Быў першым Англічанінам, які ўзначальваў Сувэрэнны Рыцарскі Закон Шпітальнікаў Сьвятога Яна з Ерусаліму, з Родос і з Мальты.
Андру Бэрті паходзіў з арыстакратычнае сям”і, якая была параднёнаю з брытанскаю каралеўскаю сям”ёю. Па адукацыі быў лінгвістам і культуразнаўцам. Ведаў пяць моваў. Да Мальтыйскага Ордэну ўступіў у 1956-м годзе. Урачыстыя шлюбы склаў ў 1981-м, засядаючы затым ва ўладах Ордэну. Вялікім Магістрам быў выбраны 7-м гадоў пазьней. За ягонага кіраваньня Мальтыйскі Ордэн значна пашырыў сваю дзейнасьць, асабліва на ніве міжнароднай гуманітарнай дапамогі.
Заслугі Вялікага Магістра Бэрті прыпомніў Папа Бэнэдыкт 16 ў спэцыяльнай спачувальнай тэлеграме. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў у ёй асаблівае заангажаваньне Памёршага ў карысьць дапамогі найбольш патрабуючым, ягоную любоў да Касьцёла ды асабістую культуру як таксама сьведчаньне ягонага жыцьця, якое прытрымлівалася прынцыпаў Эвангэльля.
3







All the contents on this site are copyrighted ©.