2008-02-08 13:51:19

У Италii створаны аддзел палiцыi, якi будзе кантраляваць файлы педафiлiчнага характара.


Усё больш цяжка карыстацца педапарнафiчнымi сайтамi тым, хто цiкавiцца гэтымi саромнымi рэчамi, у залежнасцi ад краiны, дзе быў створаны сайт. Ствараюцца розныя бар’еры для таго, каб увайсцi ў сiстэмы аплаты “on line” i iншыя перашкоды, каб спынiць гэты бiзнес, якi прыносiць некаторым структурам i асобам вялiкiя грошы, якiя злучаны з падобннага тыпу дзейнасцю. Гэта два аб’екта да вывучэння Нацыянальнага iтальянскага цэнтра па праблемах педафiлii, якi быў адкрыты 1 лютага Мiнiстэрствам унутраных спраў.
“Адчынены цэнтр, - паяснiў кiраўнiк адпаведнага аддзела палiцыi, якi займаецца згаданымi праблемамi, будзе збяраць усю iнфармацыю аб тых, што цiкавяцца iнфармацыяй падобнага тыпа ў iнтэрнэте.
На аснове сабраных дадзеных будзе складзены адмысловы банк дадзеных, якi будзе служыць дзеля выкрывання людзей, што маюць iнтэрэс да гэтага саромнага бiзнесу.
У Iталii створан а нават банкавая сiстэма спраўджваня аплаты паслугаў падобных сайтаў у iнтэрнете.
Адпаведны аддзел палiцыi будзе iнфармавацца Нацыянальным банкам Iталii аб нейкiх фiнансавых рухах у гэтай галiне. Iснуючы iтальянскi закон вельмi строра ставiцца да згаданых злачынстваў.
На цэрымонii адкрыцця новай установы, акрамя кiраўнiка iтальянскай палiцыi, Антонiо Манганеллi, быў прысутны Мiнiстр унутраных спраў Iталii Джулiано Амато i вiцэ-прэзiдэнт Еўрапейскай камiсii Франко Фраттiнi.







All the contents on this site are copyrighted ©.