2008-02-08 09:54:57

Сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з духавенствам Рыму


А паўдні 7-га лютага Сьвяцейшы Айцец прыняў у Ватыкане пробашчаў і душпастыраў рымскае дыяцэзыі. Такія штогоднія вялікапостныя сустрэчы адбываюцца традыцыйна ў чацьвер пасьля Папяльцовае Серады і маюць форму дыялогу духоўным з Папам. Тэмаю дыялогу зьяўляюцца актуальныя душпастырскія пытаньні. Сярод сьвятароў, якія працуюць ў рымскай дыяцэзыі, ёсьць многа чужынцаў.
Рым налічвае больш за 330-ць парафій. На сустрэчу з Бэнэдыктам 16 прыбылі амаль ўсе пробашчы, а таксама многа вікарыяў, законнікаў і пастаянных дыяканаў. Пачынаючы сустрэчу Сьвяцейшы Айцец выказаў удзячнасьць ўсім, якія ў ягоным імені дапамагаюць ў душпастырстве на тэрыторыі рымскае дыяцэзыі. Папа меў таксама час, каб з кожным прывітацца. На думку сьвятароў, такі кантакт з Папам ёсьць для іх “узмацаваньнем, заахвочаньнем ды вялікім энтузыязмам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.