2008-02-08 15:38:17

Кардыналу Гузару споўнiлася 75 гадоў.


Урачыстая Архiрэйская лiтургiя з нагоды 75 гадавiны нараджэння i 50 гадавiны святарскага служэння кардынала Любамiра Гузара, Галавы Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы, прайшла прокатэдральным саборы Святой Сафii ў Рыме.
Яго павiншаваў таксама Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°. У сваiм прывiтальным лiсце, якое зачытаў сакратар кардынала Леонардо Сандрi, монс. Маурыцiо Мальвестiтi, Папа зазначыў: “Паўсюль мы бачым доказы тваёй працаздольнасцi i прыклад твайго бiскупскага служэння. Неабходна прызнаць твой разум, раўнавагу, памяркоўнасць i адкрытасць да дыялогу. Не забудзем таксама i аб тваёй глыбокай пабожнасцi, апостальскiм служэннi, асаблiвай любовi, здольнасцi быць заўсёды гатовым да служэння”.
У сваю чаргу кардынал Любамiр Гузар адзначыў, што гэты дзень для яго не з’яўляецца днём нейкага свята, але днём асаблiвай падзякi Пану.
Пасля аудыенцыi, у якой удзельнiчалi ўкраiнскiя бiскупы, што прыбылi ў Ватыкан з вiзiтам “Ad limina”, Папа размаўляў з iмi.
Прыпомнiўшы аб тым, што доўгае выпрабаванне пераследаваннямi i жыццё ў “катакомбах” узмацнiла УГКЦ у сведчаннi еднасцi i ў вернасцi Бiскупу Рыма, Галава УГКЦ адзначыў, што сёння гэта Царква глядзiць у будучыню, каб супрацьставiцца душпастырскiм i iншым праблемам.
“Менавiта дзеля таго. Каб адпаведным чынам i згодна нашай усходняй традыцыi адказаць на гэтыя заданнi, дазволiм сабе яшчэ раз прасiць для нашай Царквы прызнання Патрыярхата, якога жадаюць вернiкi УГКЦ. Наша жывое iмкненне – падтрымлiваць жывыя i плённыя сiлы адносiны з установамi Апостальскай сталiцы”, - зазначыў кардынал Гузар.
У сваю чаргу Папа адзначыў вялiкiя асягненнi УГКЦ у сталым жаданнi умацаваць i здзейснiць еднасць у самых розных грамадствах. Пры гэтым Бенедыкт XVI° звярнуў увагу на святароў, якiя дапамагаюць бiскупам у iх душпастырскiм служэннi.







All the contents on this site are copyrighted ©.