2008-02-07 10:24:23

Папяльцовая Серада: Сьвятая Імша ў Базыліцы Сьвятой Сабіны на Авэнтыне


На ролю малітвы і цярпеньня ў перажываньні Вялікага Посту зьвярнуў увагу Папа ў часе Сьвятой Імшы, якая пачала гэты літургічны пэрыяд. Згодна з традыцыяю Бэнэдыкт 16 адслужыў яе пасьля абеду 6-га лютага ў Базыліцы Сьвятой Сабіны на рымскім узгорку Авэнтіно. Літургію з пасыпаньнем галоваў попелам папярэдзіла пакутная працэсыя з паблізкае Базылікі Сьвятога Анзэльма.
Малітва ёсьць галоўнаю зброяю ў перамозе над злым духам- прыпомніў Папа ў казаньні. Сапраўдная малітва заўсёды адкрытая на бліжняга. Прыпадабняе чалавека, які моліцца, да своеасаблівай “экстазы” любові, да выхаду з сябе, каб быць блізка другога чалавека ў пакорным і безкарысьлівым служэньні. Сапраўдная малітва кранае сьвет, бо адкрывае яго да Бога. Дзеля гэтага без малітвы няма надзеі- сказаў Сьвяцейшы Айцец- а толькі ілюзыі. Без сапраўднага Бога, Бацькі Госпада Ісуса Хрыста надзеі стаюцца ілюзыямі, якія вядуць да ўцёку аб рэчаіснасьці. Размова з Богам, прабываньне ў Ягонай прысутнасьці, асьвечэньне і ачышчэньне Ягоным Словам уводзяць нас ў самое сэрца рэчаіснасьці.
На заканчэньне Папа падкрэсьліў, што дзякуючы спалучэньню малітвы, посту і міласьціны Вялікі Пост фармуе хрысьціянаў, каб па прыкладу сьвятых былі людзьмі надзеі. Гаворачы аб цярпеньні чалавека Бэнэдыкт 16 указаў цярпеньні Хрыста, якія пранікнутыя сьвятлом любові. З Хрыстовых мукаў у кожны род цярпеньня ўваходзіць суцяшэньне цераз любоў Бога- так закончыў сваё казаньне Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.