2008-02-07 14:55:17

"Mужчына і жанчына" - на гэтую тэму ў Рыме праходзіць да 9 лютага міжнародны з'езд жанчын. Так адзначваецца 20-годдзе публікацыі апостальскага паслання Папы Яна Паўла 2 "Mulieris dignitatem ( жаночая годнасць)".


260 жанчын i мужчын з розных куткоў свету - прадстаўнікі 50 краін разважаюць над тэмаю падвышэння ролі мацярынства і бацькоўства, сям'і і выхавання будучых пакаленняў ў розных сацыяльных і культурных асяроддзях сучаснага свету. Раўнавага між годнасцю жанчыны-працаўніцы на ўсіх узроўнях сацыяльнай лесвіцы і сямейнай роллю хавальніцы жыцця і традыцый будзе ў цэнтры ўвагі прадстаўнічага сходу. Ватыканская сустрэча падкрэслівае таксама постаць жанчыны ў Сусветнай Царкве, прыклікаючы да больш актыўнага ўдзелу ў нясенні Дабравешчання для ажыццяўлення сваёй асаблівай жаночай годнасці на ўсіх этапах сталення чалавека і грамадства ў руху Гасподняе гісторыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.