2008-02-06 13:14:47

Агульная Аўдыенцыя Папы ў сераду 6-га лютага


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта шостая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў сьвету.
Сёньня, ў Папяльцовую Сераду- сказаў Папа- мы ўваходзім у час Вялікага Посту, ажыўляныя духам малітвы і разважаньняў, пакуты, посту і ахвярнае любові
RealAudioMP3
Мы пачынаем асаблівы літургічны пэрыяд, які падрыхтоўвае нас да сьвяткаваньня Вялікае Ночы і запрашае да таго, каб мы надавалі нашаму хрысьціянскаму жыцьцю больш рашучую форму, таму, што штодзённыя заняткаі, турботы і неспакоі спрычыняюць тое, што мы упадаем у навык і яны выстаўляюць нас на небясьпеку забыцьця пра тое, як надзвычайнаю зьяўляецца рэчаіснасьць ў якую ўвёў нас Ісус. Трэба- працягваў сваю катахэзу Сьвяцейшы Айцец- каб мы што-дня нанава пачыналі нашу дарогу эвангэльскага жыцьця. Цераз старажытны абрад пасыпаньня попелам галоваў Касьцёл уводзіць нас у Вялікі Пост быццам-бы ў 40-а дзённыя рэкалекцыі. Клімат гэтага часу- зноў сказаў Бэнэдыкт 16—дапамагае нам нанава адкрыць велічыню дару веры, які мы атрымалі ў Сьвятым Хросьце, і схіляе нас да таго, каб прыступалі да Сакраманту Прымірэньня давяраючы Божай Міласэрнасьці нашае намаганьне наверненьня.
У Вялікім Посьце- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа- Касьцёл ідучы за Эвангэльлем прапануе, каб мы ў асаблівы спосаб уздымалі намаганьні духоўнага аднаўленьня, якімі ёсьць малітва, пост і міласьціна.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.









All the contents on this site are copyrighted ©.