2008-02-05 15:58:01

У Турцыi прыпомнiлi забiтага два гады таму святара.


“Я чытаў адзiн з Вашых апошнiх лiстоў. Я ўражаны Вашым служэннем Пану.. Потым Добры Бог убачыць. А пасля гэтага здарылася тое, аб чым мы ўсе ведаем”. Такiм чынам монс. Луiджi Падовезе, старшыня Бiскупскай канфярэнцыi Турцii i Апостальскi вiкарый Анатолii, прыпомнiў забiтага два гады таму каталiцкага святара Андрэа Санторо. “Ён пакiнуў нам сведчанне святара, якi быў гатовы знаходзiцца ў любым месцы, дзе была неабходнасць, - зазначыў монс. Падовезе, - i гэта сведчанне дае свой плён. Турцыя яшчэ не дастаткова развiта, але посьпехi краiны ўжо вiдавочныя. Многiя ўжо зразумелi, што ў Турцыi iснуе Царква, i гэта ёсць духоўнай падтрымкай, якая дапамагае нам iсцi наперад. Дзякуючы дону Андрэа была звернута ўвага на Царкву ў Турцыi, якая ў пэўным сэнсе была абсалютна забыта”. У аўторак, 5 лютага, у Трапезундзе адбылася iмша з удзелам бiскупа iтальянскага горада Тэрнi, якi таксама выконвае абавязкi Старшынi камiсii да спраў камiсii па мiжрэлiгiйнаму дыялогу Iтальянскай бiскупскай канфярэнцыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.